У суботу ўзяло старт традыцыйнае раённае першынство па міні-футболе, прысвечанае памяці першага міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рыжанкова.

Першынство Рыжанкова стартавала

Селёта на спаборніцтвы заявілася 11 каманд. Нагадаем, што два мінулыя сезоны колькасць спартыўных калектываў была роўная дзясятку. І няхай павелічэнне на адну дружыну не здаецца статыстычна значным, больш цікавіць метамарфоза зместавай складаючай мясцовага міні-футбола.

Першынство Рыжанкова стартавала
З адмоўнага: уласна гарадскіх каманд на гэтым турніры было менш, не пабачылі мы і прадстаўнікоў заўзятых міні-футбольных спаборніцтваў з Капаткевіч. Са станоўчага: на турніры з’явіліся новыя галіновыя калектывы і ўзнавілі спартыўную работу дружыны, якіх у апошнія гады не было відаць на пляцоўцы.

Першынство Рыжанкова стартавала
Спаборніцтвы вырашана было праводзіць па кругавой сістэме, з працягласцю тайма ў 15 хвілін. Большасць дружын у мінулую суботу правялі па дзве сустрэчы, калектывы райжылкамунгаса і “Гарняка” чакаў больш вольны каляндар з адной гульні.
Урэшце, як гэта часцяком здараецца, выніковая табліца не зусім адпавядала ўяўленню пра фаварытаў спаборніцтваў, што нармальна: па-першае некаторыя ўдзельнікі ўжо правялі свае самыя цяжкія матчы і, прайграўшы, могуць набраць ачкі ў будучых сустрэчах з менш моцнымі сапернікамі. Па-другое, праблемы на дыстанцыі турніру могуць з’явіцца ў першую чаргу ў тых клубах, што ўкамплектаваныя не мясцовымі футбалістамі ці студэнтамі. Ужо здаралася так, што фаварыты не маглі сабраць свой лепшы састаў на кожны гульнявы дзень, некаторым футбалістам проста не выпадала прыязджаць у райцэнтр кожныя выхадныя. Па-трэцяе, не будзем забывацца, што два калектывы мелі толькі адну сустрэчу.

Першынство Рыжанкова стартавалаПершынство Рыжанкова стартавала
Што да вынікаў першай футбольнай суботы, то без ачкоў на рахунку, унізе прамежкавай турнірнай табліцы апынуліся каманды камунгаса і лясгаса. Месцы з 7 па 9 з адным ачком у заліку дзялілі каманды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, Грабаўскага сельсавета і ФК “Курыцічы”. У сярэдзіне “табеля аб рангах”, на пазіцыях з 4 па 6 з трыма ачкамі размясціліся каманда падтрымкі футбольнага клуба “Шахцёр” з гучнай назвай “Горад над Прыпяццю”, “Газавік” маючы ў актыве пакуль адну сустрэчу “Гарняк”, што бароніць гонар рудаўпраўлення. На трэцім месцы з чатырма ачкамі замацавалася каманда РАУС, а першыя радкі падзяляюць паміж сабою калектывы ФСК “Ураджай” і СУП “Палессе-Аграінвест”.

Першынство Рыжанкова стартавала

Першынство Рыжанкова стартавалаПершынство Рыжанкова стартавалаПершынство Рыжанкова стартавала

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о