“Кубак Рыжанкова” – чаканы турнір распачаўся!

0
559

У нядзелю на базе спартыўнай залы ДЮСШ Петрыкаўскага раёна стартаваў традыцыйны турнір па міні-футболе, прысвечанае памяці першага міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рыжанкова.

“Кубак Рыжанкова” – чаканы турнір распачаўся!Першынства сабрала сёлета 6 каманд – на адну менш, чым летась. На жаль, не пабачылі мы ў гэты раз заўзятых удзельнікаў футбольных спаборніцтваў – клуб “Курыцічы”. Не хочацца думаць, што зышла ў нябыт ідэя дружыны петрыкаўскай моладзі, якую спачатку мы ведалі пад назвай “Горад над Прыпяццю”, а потым па саставах “Амкал” і “Зорка” і іншых. Не пабачылі мы і жыхароў Капаткевічаў, што сур’ёзна “вазілі” па пляцоўцы многія петрыкаўскія міні-футбольныя калектывы.
Але станоўча, што не абмінуў увагай “Кубак Рыжанкова” новы клуб з сельскай мясцовасці – навасёлкаўскі “Золак” і ўжо чаканыя каманды “Лясгас”, петрыкаўскі “Шапэн” і СФК “Ураджай”. Што да Петрыкаўскага рудаўпраўлення, то на гэты раз прадпрыемства падвоіла шанцы на чэмпіёнства, выставіўшы на спаборніцтвы адразу дзве дружыны.

Першы тур распачаўся з гульні паміж калектывамі “Шапэн” і “Лясгас”. Прагнозы многіх заўзятараў мелі рацыю, бо гараджане былі мацнейшымі за апанентаў, але супрацоўнікі лесаахоўнай службы без бою не здаваліся – арбітр зафіксаваў выніковы лік 5:3 на карысць каманды “Шапэн”.

Другая гульня была насычаная на эмоцыі, але не апраўдала надзею на канкурэнтны лік. На пляцоўцы паміж “Гарняком-2” і “Ураджаем” разгарнулася сапраўдная барацьба, але ўраджаеўцы мусілі адарвацца і паслядоўна забівалі, ушчэнт знішчыўшы надзеі “калійшчыкаў” на камбэк – 6:1.
Трэці матч, дзе сустрэліся “Гарняк-1” і “Золак” абышоўся без інтрыгі: супрацоўнікі рудаўпраўлення “разабралі” сапернікаў з рэкордным вынікам 12:1. Але, у абарону навасёлкаўскіх футбалістаў, трэба зазначыць, што хіба не ўсе дружыны напачатку сваіх выступленняў “ляцелі” з унушальнымі вынікамі – час усё паставіць на месцы.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о