Альтанка чакае гаспадарскай рукі

0
220

Пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый шматпавярховак заўсёды хвалявалі грамадства. Зразумелая справа, усе мы імкнемся да таго, каб жыць прыгожа і камфортна. Таму і зваротаў грамадзян да спецыялістаў служб, адказных за гэтыя пытанні, хапае.

Альтанка чакае  гаспадарскай рукіАднак прыемна канстатаваць той факт, што многія заўвагі землякоў пачуты і па акрэсленых фактах парадак наводзіцца: рамантуюцца лавачкі каля пад’ездаў, усталёўваюцца новыя сметніцы, асфальтуюцца і з’яўляюцца новыя пешаходныя дарожкі. Аднак праблемныя моманты па-ранейшаму ёсць. Адзін з іх – альтанка па вуліцы Каралёва насупраць дома № 5.
Адначасова дзіўным і небяспечным з’яўляецца сам выгляд альтанкі, якая адным сваім бокам стаіць на карэнні дрэва. Канешне, так было не заўсёды. Злы жарт з улюбёным месцам адпачынку, па словах жыхароў спальнага мікрараёна, адыграла суседства з дрэвам: ішоў час, дрэва расло і ў пэўны момант яго карані апынуліся звонку, акурат у месцы, дзе стаіць альтанка. Яшчэ некалькі каранёў замінаюць уваход у збудаванне, прызванае несці камфорт і забяспечваць бяспеку адпачываючым. На справе, як бачым, усё зусім не так.
Выправіць сітуацыю можна без асаблівых матэрыяльных укладанняў і складаных тэхнічных рашэнняў: альтанка не капітальнае збудаванне і яна не мае ўнушальнага цаглянага падмурку, таму перанесці яе на паўметра ўправа – справа пасільная для спецыялістаў КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне гэтай нетыповай сітуацыі. Ну а мы ў сваю чаргу будзем трымаць пытанне на кантролі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о