Апошнія два матчы петрыкаўскага “Шахцёра” дазволілі застацца камандзе на 8-м месцы турнірнай табліцы. Навіна гэтая не выклікае станоўчых уражанняў, прымаючы да ўвагі тое, што калійная дружына першую гульню прайграла, а другую згуляла ўнічыю з камандамі, якім да гэтуль не саступала. Што гэта: крыўдная недарэчнасць ці планамерны вынік? Паспрабуем разабрацца.

Адно парушэнне – і ўсё пад адкос!

Многія заўзятары чакалі ад гасцявой сустрэчы з гомельскім “Лакаматывам” годнага супрацьстаянння. На гэта паказвала і статыстыка. Хатняя гульня з гамяльчанамі ў мінулым крузе скончылася сухой нічыёй 0:0, з двух таварыскіх матчаў дагэтуль пераможцам выйшаў “Шахцёр”, абыграўшы сапернікаў 2:1 у 2020-м годзе, і 2:0 у 2021-м.
Шчыра кажучы, напачатку сапернікі сапраўды выглядалі даволі роўна. Націскала то адна каманда, то другая. Сітуацыя змянілася толькі на 41-й хвіліне, калі футбалісты “Лакаматыва” разыгралі простую камбінацыю: з правага кута штрафной перадача нізам знайшла нападаючага каля варот “Шахцёра”, той не марудзіў і быў трапным – 1:0. Калі вам падаецца, што гэта быў звычайны гол, буду спрачацца. Мяч мінуў ажно чатырох абаронцаў гасцей, а замыкаючага перадачу нападаючага апякалі двое ігракоў у жоўтай форме. Да ўдалага штурму варот “Шахцёра” прывёў не столькі момант, колькі дзіркі ў абароне.
Другая палова сустрэчы пачалася з парушэння на 50-й хвіліне абаронцы “Шахцёра” ў сваёй штрафной. Кірыл Янкоўскі збіў нападаючага “Лакаматыва”, за што быў пакараны чырвонай карткай. Акрамя гэтага, у вароты Аляксея Станкевіча быў назначаны пенальці – 2:0.
Прапусціўшы другі мяч і застаўшыся ў меншасці, “Шахцёр”, на мой погляд, павінен быў змяніць тактыку: замацавацца ў абароне і намагацца забіць праз імклівыя атакі сіламі двух-трох ігракоў. Але каманда гуляла ў свой традыцыйны футбол з пазіцыйнымі атакамі і, як следства, выхадам усёй каманды бліжэй да варот саперніка.
Ужо праз чатыры хвіліны абарона наўпрост не паспела перасунуцца ў сваю штрафную ў час шпаркага штурму “Лакаматыва” – 3:0.
Яшчэ праз сем хвілін зноў нагадалі пра сябе хібы ў абароне: гаспадары далі прабіць па варотах. Пасля гульні кулакамі Станкевіча, абарона не прыклала намаганняў, каб аказацца “першай на мячы”. Падбор саперніка, удар, гол…
“Шахцёр”, здаецца, быў маральна знічтожаны. Таму яшчэ больш дзіўным выглядаў халодны разлік паўабаронцы гасцей Аліхана Малкандуева, які няспешна “прагульваўся” каля штрафной “Лакаматыва”. Хлопец, відаць, карыстаючыся заслонай з ігракоў, трапна прабіў пад правую штангу. Кіпер гаспадароў здаецца і кінуўся да мяча, але крыху не паспеў – 4:1.
Чарговую надзею на камбэк падарылі аматарам “Шахцёра” ігракі “Лакаматыва” на 73-й хвіліне. У незразумелай сітуацыі да мяча кінуліся варатар і абаронца. Кіпер злавіў снарад, але той ударыўся аб галаву іграка, выскачыў з рук у кірунку варот і арбітр зафіксаваў аўтагол – 4:2.
Ці мог “Шахцёр” адыграцца? Магчыма, пры іншых абставінах калійшчыкі і здолелі б забіць два мячы за 20-ць хвілін. Узгадаць хаця б сустрэчу з “Баранавічамі”, калі жоўта-чорным, што даганялі сапернікаў з лікам 0:1, спатрэбілася 7 хвілін, каб аформіць два галы і выйсці з гульні пераможцамі. Але на гэты раз цуду не адбылося: даганяць у меншасці, калі не хапае маральных і фізічных сіл, пры хібах у абароне і недакладных дзеяннях у атацы было немагчыма. А вось прапусціць – калі ласка!
Фінальную кропку ў гульні паставіў дакладна рэалізаваны на 75-й хвіліне пенальці, які быў назначаны ў вароты “Шахцёра” з-за грубага парушэння ў сваёй штрафной варатара гасцей Аляксея Станкевіча – 0:5.

Што чакаць з Поўначы?

Калі “Лакаматыў” мог і, урэшце, добра папсаваў планы петрыкаўскай каманды, то вось “Орша”, як здавалася многім, не павязе на малую радзіму трох, ці нават аднаго ачка. Мінулую гульню з гэтай камандай “Шахцёр” упэўнена завяршыў перамогай у гасцях з лікам 3:0. Тым больш, што гаспадары ўмацавалі абарону і атаку ігракамі прыпыніўшага сваё існаванне рэчыцкага “Спадарожніка” з вышэйшай лігі – Станіславам Іжакоўскім і Аляксандрам Халадніцкім.

Хутка экватар, а ў якіх водах плавае “Шахцёр”?Гульня пачалася шчыльна і шпарка. Спачатку госці некалькі разоў праверылі варатара “Шахцёра”, потым ужо брамнік “Спадарожніка” паказваў сваю рэакцыю. Абмен атакамі працягваўся да канца тайма, але ўдары былі даволі простыя для абодвух кіпераў, а больш складаныя розыгрышы не мелі свайго завяршэння.

Хутка экватар, а ў якіх водах плавае “Шахцёр”?У другім тайме ўсёй сваёй сілаю пачала ціснуць “Орша”. На 54 хвіліне гэта дало плён, калі нападаючы гасцей прабіў з лініі штрафной ад цэнтру ў правы бок варот, а варатар “Шахцёра” несвоечасова заўважыў мяч з-за спіны свайго ж абаронцы – 0:1.
Дамінацыя гасцей працягвалася даволі доўга, пакуль хвілін за 15-ць да канца асноўнага часу не абудзіўся “Шахцёр”. Ці то навес, ці то глыбокі закід за каўнер варатару “Оршы” з правага фланга прымусіў брамніка згуляць не ўпэўнена, адкінуўшы мяч як раз да Паўла Зуевіча, які скарыстаўся “падарункам” і зраўняў лік на 81-й хвіліне.

Хутка экватар, а ў якіх водах плавае “Шахцёр”?Калійшчыкі пачалі выглядаць на полі сапраўднымі гаспадарамі, здолелі арганізаваць некалькі патэнцыяльна небяспечных атак, але індывідуальнага майстэрства не хапала. Нічыйны вынік падараваў кожнай камандзе па ачку.

Хутка экватар, а ў якіх водах плавае “Шахцёр”?Падводзячы вынікі двух апошніх сустрэч, з сумам канстатую, што няўдалыя вынікі – заканамернасць. Падораны брамнікам саперніка гол “Лакаматыву”, часцяком няўдалая ігра ў абароне нават пры колькасный перавазе, тэхнічны брак… На жаль, пра павышэнне якасці футбола казаць пакуль не даводзіцца.

Хутка экватар, а ў якіх водах плавае “Шахцёр”?Наступны матч “Шахцёр” згуляе сёння ў гасцях у “Ліды”, потым наведае Баранавічы і Бабруйск, пасля чаго будзе прымаць у Петрыкаве Наваполацкі “Нафтан”. Дзень і час сустрэчы пакуль не вызначаны, таму сачыце за публікацыямі “Петрыкаўскіх навін”.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о