Па ўсёй краіне ў разгары самая адказная пара – уборачная, ад вынікаў якой залежыць харчовая бяспека рэспублікі.
Карэспандэнт “ПН” пабываў у ААТ “Курыцічы”, мясцовыя камбайнеры ў ліку перадавікоў.

Па ўсёй краіне ў разгары самая адказная пара – уборачнаяДзмітрый Качеля – перадавік на ўборцы збожжавых, сярод маладзёжных экіпажаў, ім намалочана 504,9 тон. На мехдвары сустракаем нашага героя, куды ён завітаў для тэхнічнага агляду свайго транспартнага сродку.

– Прыпынак часовы. Хутка ўсё паправім і зноў “у бой”.
Як распавёў Дзмітрый, у ААТ “Курыцічы” ён уладкаваўся ў 17 гадоў, адразу пасля заканчэння школы. Быў перапынак на службу ва Узброеных Сілах, але потым вярнуўся ў родны край. На пытанне, ці знайшоў Дзмітрый працу па душы, прызнаецца, што так. Знайшоў сябе Дзмітрый і ў асабістым жыцці. Мужчына жанаты, выхоў-вае маленькую дачку.

– 10 гадоў стажу – гэта цалкам адчувальны тэрмін. Ведаю працу, як свае пяць пальцаў.
На працу камбайнёры прыходзяць часцей за ўсё ў 7 гадзін раніцы. Аглядаюць тэхніку, чысцяць яе. У поле выязджаюць у 9 гадзін раніцы. Раса не дазваляе пачынаць працу раней.
– Збожжа павінна быць прасушаным. Вільготнае дрэнна малоціцца, будуць вялікія страты, – распавядае Дзмітрый. З ім у камандзе працуе яшчэ 3 камбайнера. – Хлопцы працуюць ударна, набіраючы добрыя тэмпы. Са сваімі задачамі спраўляюцца. Да жніва мы прыступілі 20 ліпеня. Працуем часам да заходу сонца.
Харчаванне арганізоўваюць аграрыям на належным узроўні. Кормяць два разы на дзень.
– Зарплатай, асабліва ў летні перыяд, задаволены – таму што яна залежыць ад маёй асабістай стараннасці. А мэты мы ставім сабе не маленькія.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о