Старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня на мінулым тыдні правялі маніторынг сельгаспрадпрыемстваў Петрыкаўшчыны па пытанні арганізацыі гарачага харчавання работнікаў у час пасяўной кампаніі.

У зладжаным ланцужку пасяўной кампаніі харчаванне механізатараў – вельмі важнае звяно.
– Кіраўнікі гаспадарак раёна, старшыні прафсаюзных пярвічак загадзя з пачаткам вясны прадумалі алгарытм ахопу механізатараў гарачым харчаваннем, прадугле-дзелі ўсе моманты, каб у час правядзення вясенне-палявых работ не было збояў па дадзенаму пытанні, – паведаміла інфармацыю лідар прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Галеня. – На сённяшні дзень ва ўсіх гаспадарках праведзена адпаведная праца і харчаванне арганізавана згодна з патрабаваннямі і захаваннем санітарных нормаў і правілаў.
Алена Фёдараўна паведаміла, што амаль ва ўсіх населеных пунктах працэс прыгатавання ежы адбываецца ў абсталяваных, маючых годныя тэхналагічныя магчымасці, сталоўках устаноў аддзела адукацыі. Гатовыя блюды развозяцца на палеткі ў спецыяльных кантэйнерах. Для падвозу харчавання ў гаспадарках прадугледжаны неабходны транспарт. Абходзіцца абед прыкладна 42-50 капеек, амаль 90% кошту аплачвае гаспадарка.

– Намі праведзены аналіз меню хлебаробаў, цікавіліся пра якасць прыгатавання ў саміх аграрыяў і іх кулінарныя прыхільнасці. На рацыён і прыгатаваныя абеды нараканняў мы не пачулі, нават, самі засталіся задаволеныя ўбачаным: порцыі па выніку атрымліваюцца прыстойнымі, работнікі сталовых імкнуцца прыгатаваць абед з душой, смачна і па-хатняму накарміць кожнага, – зазначыла Алена Фёдараўна. – Якім стравам працаўнікі аддаюць перавагу? У адказ пачулі: боршч, бульба, макароны,мясные вырабы, выпечка.

Пытанне харчавання і яго якасці, па словах Алены Фёдараўны, будзе знаходзіцца на кантролі. Ад увагі і годнага стаўлення да цяжкай працы сельгаснікаў у нейкай меры залежыць і будучы каравай.

 

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о