Вера – пачатак усякай добрай справы

0
423

У красавіку славянскія народы адзначаюць шэраг важных праваслаўных святаў: Благавешчанне, Вербная нядзеля, Вялікдзень. Тысячы беларусаў накіроўваюцца ў храмы, цэрквы, каб акунуцца ў свет духоўны, памаліцца і сустрэць падзею паводле традыцый. Усё часцей у гэтыя дні ўзнікаюць думкі пра многіх братоў-украінцаў, для якіх праваслаўныя традыцыі – неад’емная частка жыцця. Падзеі, якія адбываюцца вакол украінскіх цэркваў з восені мінулага года, не паддаюцца асэнсаванню і выклікаюць горыч за вернікаў краіны-суседкі. Пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату пачала падвяргацца ганенням з боку Кіеўскага рэжыму, некаторыя святыя абіцелі на тэрыторыі краіны былі зачыненыя або знішчаны. І хоць іерархі УПЦ занялі ўмераную пазіцыю ў дачыненні да палітычных падзей, і знайшліся царкоўныя ўстановы, якія нават унеслі ў Статут змены, якія азначалі іх фактычны разрыў з Маскоўскім патрыярхатам – абвінавачванні, пагрозы і шантаж у дачыненні да святароў не спыніліся. Адкрыта больш за дваццаць крымінальных спраў супраць святароў, больш за трыццаць чалавек з’яўляюцца падазраванымі “рускімі агентамі”. Доказам “працы” святароў на Расію паслужылі, напрыклад, знойдзеныя расійскія пашпарты, раздрукоўка прамовы Патрыярхата Маскоўскага і ўсяя Русі Кірыла з яго фатаграфіяй, нязначная наяўнасць расійскіх рублёў. Бачанне сітуацыі ўкраінскімі палітыкамі прадэманстравала іх крывадушнае стаўленне да канфлікту: “Царкоўнае асяроддзе – ідэальнае поле для функцыянавання варожай рэзідэнтуры. Таму гэты кірунак мы якасна адпрацоўваем”.
У сакавіку бягучага года нападу падверглася Кіева-Пячэрская лаўра, адзін з найбуйнейшых манастыроў праваслаўнага свету. Міністэрства культуры Украіны абвясціла, што скасоўвае дамову з УПЦ аб бестэрміновай арэндзе комплексу. Святарам, манахам загадалі пакінуць сцены прыстанку, прыхаджанам забаранілі наведваць святыню. Лаўра – гэта своеасаблівая сталіца УПЦ. У манастыры знаходзіцца духоўная акадэмія і органы кіравання царквой, не кажучы ўжо пра музейныя экспанаты, мошчы святых, якія пакояцца ў манастыры. Палічыўшы гэтыя патрабаванні незаконнымі, вернікі адмовіліся выконваць загад, паабяцаўшы абараняць Лаўру да апошняй кроплі крыві. Мітрапаліт Павел пры гэтым выступіў са зваротам да Уладзіміра Зяленскага: “Кажу вам і вашай зграі, што нашы слёзы не ўпадуць на зямлю, яны ўпадуць вам на галаву. Вы думаеце, што ўвайшоўшы ва ўладу на нашых спінах, вы можаце так з намі паступаць?”. У выніку, мітрапаліт узяты пад хатні арышт, а супрацьстаянне вернікаў з уладай выйшла за межы Кіева. Заявы ўладаў становяцца ўсё больш жорсткімі. З вуснаў афіцыйнага Кіева гучаць заклікі “скончыць з гэтым гнайніком”, “хутка і бязбалезненна зачысціць прарасейскіх пасланцаў”. Сітуацыя складаная. Палітыкі, радыкальныя нацыяналісты выдатна разумеюць, што па ўсіх царкоўных правілах, украінская царква была і застаецца часткай царквы рускай. У першую чаргу, у духоўным плане. Нягледзячы на тое, што закон стаў на бок урада, прадстаўнікі сілавых структур пакуль не зачышчаюць тэрыторыю манастыра ад святароў, бо для гэтага трэба прымяніць гвалт ў адносінах да вернікаў, якія працягваюць прыходзіць да сцен святога месца. Але па ўсёй бачнасці афіцыйны Кіеў рыхтуецца да чарговага вітка кансалідацыі ўлады. І ні баявыя дзеянні, ні пагрозы ўнутранага расколу ў краіне не спыняць іх у жаданні дабіцца кантролю над усімі сферамі жыцця грамадства. Імі забытая правераная стагоддзямі ісціна: “Краіна, падзеленая знутры, пусцее і знікае”.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о