Раённы спіс хлебаробаў-тысячнікаў на гэтым тыдні папоўніўся чатырма героямі-працаўнікамі. Словы віншанання і ўдзячнасці на гэты раз прагучалі ў адрас працаўнікоў ААТ “Курыцічы”, ААТ “Камаровічы” і КСУП “Грабаў”. Сярод ушанаваных працаўнікоў – камбайнеры, вадзіцель і аператар зернесушыльнага комплексу.

“Тысячнік” – гучыць годна! “Тысячнік” – гучыць годна!Віншавальны марафон пачаўся з ААТ “Курыцічы”. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прафсаюзны і ідэалагічны актыў, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Падтрымаць хлебаробаў Петрыкаўшчыны і падзякаваць ім за нялёгкую працу ў такі адказны перыяд уборачнай кампаніі прыехала прафсаюзны лідар вобласці – намеснік старшыні Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей.
Словы падзякі за сумленную працу і высокі вынік прымаў аператар зернесушыльнага комплексу сельгаспрадпрыемства Міхаіл Васільевіч Боўсун, які па стане на 11 жніўня дапрацаваў 1170,5 тоны зерня ўраджаю 2021 года.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна Аляксандр Наўныка адзначыў, што ўшанаванне перадавікоў-тысячнікаў стала добрай традыцыяй. Тое, што ў сельгаспрадпрыемстве з’явіўся аператар-тысячнік, несумненна, заслуга ўсіх камбайнераў і вадзіцеляў ААТ “Курыцічы”. Аляксандр Міхайлавіч выказаў словы падзякі аграрыям за важкі ўклад у агульны каравай раёна і вобласці.

На полі ААТ “Камаровічы” ўшанавалі працу трактарыста-машыніста сельгаспрадпрыемства Мікалая Іванавіча Бажка, які на камбайне намалаціў 1027,5 тоны зерня і па праву заслужыў пачэснае званне “Тысячнік”. Годным паказчыкам на сёлетнім жніве можа ганарыцца і вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Аляксеевіч Аксёнаў, які перавёз 1040,6 тоны зерня ўраджаю 2021 года.

Да калег-тысячнікаў далучыўся і камбайнер маладзёжнага экіпажа КСУП “Грабаў” Дзмітрый Аляксандравіч Гарошка, які намалаціў 1002 тоны зерня новага ўраджаю.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка павіншаваў працаўнікоў з дасягнутымі вынікамі і ўручыў падзякі ад райвыканкама і раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, каштоўныя падарункі і кветкі.

Падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі аграрыям-тысячнікам уручыла намеснік старшыні Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Салавей. Галіна Станіславаўна прывітала хлебаробаў і падзякавала за працоўны подзвіг у час уборачнай. Прафсаюзны лідар вобласці пажадала ўсім прысутным здароўя, новых працоўных дасягненняў, берагчы сябе і сваіх блізкіх.
Святочны настрой на працягу ўрачыстасці ўшанавання працаўнікоў, лідараў жніва 2021 года стваралі творчыя калектывы Петрыкаўскага РДК і Капаткевіцкава ГДК.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о