Глядзець пад ногі

0
388

Глядзець пад ногіАмаль кожны дзень мы гаворым або чуем пра бяспеку жыццядзейнасці: прафілактыка пажараў, тонкі лёд, увага на дарогах. Быць асцярожным і захоўваць неабходныя правілы патрэбна заўсёды і кожнаму. Але ёсць моманты, калі мы не заўважаем небяспеку, якая знаходзіцца побач з намі кожны дзень. Мы прывыкаем да сітуацыі і парушэнні нам здаюцца нормаю жыцця. А каб мінімізаваць пагрозу, патрэбна прыкласці зусім крыху намаганняў.
Размова пойдзе пра будынак былога ўнівермага, што ў цэнтры горада. Каб падняцца на другі паверх, дзе дарэчы знаходзяцца папулярныя ў насельніцтва гандлёвыя аб’екты, трэба праяўляць пільнасць і асцярожнасць. Памяшканне слабаасветленае і прыступкі лесвіцы ледзь прыкметныя. Правілы аховы працы раяць у такіх выпадках край кожнай прыступкі абазначаць яркай фарбай, або насесці святлоадбівальную ленту, каб чалавек упэўнена ступаў нагой, ды і некалькі лампачак лішнімі не будуць. Такая практыка праігранавана адказнымі за эксплуатацыю будынка. Між іншым, на другім паверсе знаходзіцца крама, якая карыстаецца попытам у жыхароў раёна і туды часта ходзяць бацькі з малымі дзецьмі.
Трэба нам усім быць больш уважлівымі да абставін вакол нас, каб зрабіць наш быт камфортным і бяспечным.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о