В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд

0
756

Днямі восем каманд з Петрыкаўскага раёна спаборнічалі ў гумары, харызме і артыстычнасці.

Некалькі гадоў запар квзшчыкі Петрыкаўшчыны маглі спаборнічаць толькі ў відэафармаце, адпраўляючы ролікі са сваімі выступленнямі членам журы. Доўгачаканая сустрэча нарэшце адбылася ў гэтую суботу. Юных артыстаў прымала сярэдняя школа № 2.
Конкурс школьных каманд КВЗ атрымаў сваё прызнанне і папулярнасць у маладзёжным асяроддзі. Ён не толькі дапамагае разнастаіць вольны час дзяцей і падлеткаў, але і вучыць іх развіваць пачуццё гумару і ўменне бачыць смешнае ў розных жыццёвых сітуацыях. Традыцыйна, галоўны герой фестывалю КВЗ – гумар, і тыя, хто здолеў з ім пасябраваць, зрываюць апладысменты і заслужаныя ўзнагароды.
Рабяты з Капцэвіцкай, Ляскавіцкай, Бабуніцкай, Галубіцкай, Капаткевіцкай, Брынеўскай і гарадскіх сярэдніх школ у 1/4 фіналу паказвалі толькі “Размінку”. Ужо на наступным этапе гумарыстам трэба будзе падрыхтаваць “Стэм” і адказы на пытанні журы.
Пры выстаўленні адзнак журы ацэньвала гумарыстычнае напаўненне выступленняў каманд, арыгінальнасць, выкарыстанне аўтарскага матэрыялу, крэатыўнасць пастаноўкі сцэнічных нумароў, адпаведнасць музычнага, харэаграфічнага, вакальнага суправаджэння зместу сцэнічных нумароў выступлення, артыстызм, музычнасць, выразнасць.
Усе каманды прайшлі ў наступны этап, аднак юным квзшчыкам яшчэ неабходна падкарэкціраваць свае жарты, адрэпеціраваць выступленні.

Убачымся ў паўфінале.

В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд В Петрикове прошла 1/4 финала КВН среди школьных команд

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о