Комплексны падыход да стварэння інклюзіўнага грамадства

0
1295

На мінулым тыдні на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама прайшло пасяджэнне міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў.

Комплексны падыход да стварэння інклюзіўнага грамадства

Пытанні парадку дня датычыліся даступнасці паслуг устаноў культуры, турыстычнай накіраванасці для землякоў з абмежаванымі магчымасцямі. Як адзначыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Корж, з боку работнікаў галіны ўкараняюцца новыя формы для культурнай асветы людзей з інваліднасцю. Адна з такіх – забеспячэнне неабходнай літаратурай людзей на доме. У раёне працуе перасоўная бібліятэка – бібліёбус, які наведвае і маланаселеныя пункты раёна. Спецыялістам было адзначана, што гарадская бібліятэка цесна супрацоўнічае з цэнтрам сацыяльнай рэабілітацыі, Капаткевіцкая пасялковая – з мясцовым домам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў.

Загадчыца сектара спорту і турызму Алена Буракевіч расказала пра дзейнасць у дадзеным накірунку турыстычных аб’ектаў Петрыкаўшчыны. У шматлікіх установах створана безбар’ернае асяроддзе: праведзена кладка папераджальнай і накіроўваючай тактыльнай пліткі, маркіроўка прыступак, маюцца пашыраныя дзвярныя праёмы, пандусы. У гасцініцах “Прыпяць”, “Над Прыпяццю” абсталяваны нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на аўтастаянцы прысутнічаюць парковачныя месцы для дадзенай катэгорыі, ва ўсіх турыстычных аб’ектах ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” ёсць прыстасаваныя санвузлы для фізічна аслабленых асоб. У КУП ДРАЦ “Пціч” на тэрыторыі асобна стаіць будынак пад аддзяленне для аслабленых дзяцей з бацькамі, разлічаны на дзесяць месцаў.

Раённае аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абелітацыі інвалідаў заклікана максімальна адаптаваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі да паўсядзённага жыцця. Як адзначыла загадчыца аддзялення Таццяна Голуб, ва ўстанову залічана 29 інвалідаў, для якіх працуюць 6 гурткоў і 1 клуб для бацькоў. За 6 месяцаў бягучага года адбылося 45 мерапрыемстваў. З іх – 11 фестываляў рэгіянальнага, абласнога, рэспубліканскага значэння, 5 экскурсій, 6 мерапрыемстваў спартыўнай накіраванасці.
Несумненна, праца ў раёне па дадзеным накірунку вядзецца. Меркаванні і прапановы прысутных выслуханы, рашэнні прыняты. Члены савета ў поўнай меры ўсведамляюць важнасць іх узаемадзеяння, у першую чаргу на моманце аказання дапамогі і сацыялізацыі людзей з інваліднасцю.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о