Дзякуй за службу, абаронца Айчыны!

0
522

Дзякуй за службу, абаронца Айчыны!

У горадзе над Бугам праходзіць ваенную службу па кантракце ў Сілах Спецыяльных Аперацый гвардыя старшына Аляксей Зуй, ураджэнец вёскі Лучыцы Петрыкаўскага раёна. Тут ён пачынаў службу яшчэ будучы вайскоўцам тэрміновай службы на пасадзе гранатамётчыка, падчас якой зарэкамендаваў сябе як прафесіянал сваёй справы. Пра Аляксея можна сказаць, што кожны стрэл сапраўды трапны. Па завяршэнні тэрміновай службы Аляксей усвядоміў, што абарона сваёй Радзімы – гэта прафесія сапраўднага мужчыны, і прыбыў у доблеснае злучэнне, у якім праходзіў тэрміновую службу, уладкаваўшыся на ваенную службу па кантракце на пасаду камандзіра дэсантна-штурмавага аддзялення.

За 2 гады службы на кантракце Аляксей прыняў удзел у некалькіх міжнародных вучэннях, на якіх сустрэўся з ваеннаслужачымі Арменіі, Кіргізіі, Таджыкістана, Казахстана, Расіі, і ў мностве вучэнняў і трэніровак у складзе злучэння. У ходзе гэтых вайсковых мерапрыемстваў ён зарэкамендаваў сябе як прафесіянал, праяўляючы разумную ініцыятыву, стараннасць, за што быў не аднойчы адзначаны камандзірамі.

Гэтым ваеннаслужачым могуць ганарыцца жыхары Петрыкаўскага раёна, а кіраўніцтва часці дзякуе яго бацькам за выхаванне патрыёта сваёй Радзімы.

Камандаванне 383 дэсантна-штурмавога батальёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о