Сярод актуальных задач – добраўпарадкаванне

0
444

На пасяджэнні Прэзідыума Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні, на разгляд было вынесена два пытанні: аб выкананні плана мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна ў 2022 годзе і зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на 2023 год.

Сярод актуальных задач – добраўпарадкаванне

Як адзначыў у сваім дакладзе галоўны спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Ігар Зянкевіч, за 2022 год было праведзена нямала работы. У прыватнасці, дзяржаўным прадпрыемствам райжылкамгас і сельскімі выканаўчымі камітэтамі высаджана 9187 дрэў і 2660 кустоў, 28 тысяч кветак, адрамантавана 20 пляцовак для збору адходаў. Праведзены рамонт вулічнай дарожнай сеткі на плошчы 1500 квадратных метраў. Знесена 50 пустуючых і лядашчых домаўладанняў. Таксама былі знесены 2 будынкі сельскагаспадарчых арганізацый, якія не эксплуаціраваліся, праведзены работы па ўзворванні і ўключэнні ў гаспадарчы зварот 103 гектараў сельскагаспадарчых зямель.

“У раёне цалкам знішчана папуляцыя баршчэўніка Сасноўскага, – канстатаваў Ігар Пятровіч. – Аднак зніжэнне плошчы вырастання яшчэ адной інвазіўнай расліны – залатарніка канадскага – пакуль не ўдалося ў поўным аб’ёме”.
З дакладам аб праведзенай рабоце выступіў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Валянцін Рабушок.
Спецыяліст адзначыў, што за 2022 год праводзілася пэўная работа па добраўпарадкаванні Петрыкаўшчыны – гэта 676 мерапрыемстваў, з якіх 639 – у сельскіх населеных пунктах.

Вялася актыўная праца па зносе і выдаленні аварыйных дрэў, рамонце і афарбоўцы платоў, зносе пустуючых і лядашчых домаўладанняў. Што датычыцца планаў на 2023 год, то работа па паляпшэнні аблічча населеных пунктаў і горада будзе працягнута.
Члены Прэзідыума Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання вырашылі рэкамендаваць упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама, сельскагаспадарчым прадпрыемствам раёна забяспечыць навядзенне і падтрыманне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах. Аддзелу райжылкамгаса – забяспечыць парадак на палігоне адходаў горада Петрыкава і яго належную эксплуатацыю.

Старшыня райсавета Сяргей Макарэвіч засяродзіў увагу членаў Прэзідыума на задачах, пастаўленых галіне добраўпарадкавання.
“Штоквартальна разглядаць пытанне аб ходзе выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні ў бягучым годзе”, – адзначыў прадстаўнік улады.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о