Развіццё турызму ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца адпаведна Дзяржаўнай праграмы “Беларусь гасцінная” і рэгламентавана Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Развіваем аграэкатурызм!

Азнаямленне падарожнікаў з прыродным і культурным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграсядзібах – усё вышэй пералічанае ўваходзіць у паняцце аграэкатурызм.
Указам нумар 365 канкрэтызаваны парадак пачатку і спынення суб’ектамі аграэкатурызму дзейнасці па аказанні паслуг.

Для пачатку дзейнасці неабходна ўнесці аплату за ажыццяўленне дзейнасці (2 базавыя велічыні), накіраваць пісьмовае апавяшчэнне ў райвыканкам з указаннем даты пачатку ажыццяўлення дзейнасці па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, райвыканкам на працягу 5 працоўных дзён з даты атрымання апавяшчэння накіроўвае яго копію ў падатковы орган па месцы знаходжання сядзібы. З гэтага моманту пачынаецца адлік аграэкатурыстычнага бізнесу.

Тыя, хто жадае спыніць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы агратурызму, павінны накіраваць у райвыканкам пісьмовае апавяшчэнне пра спыненне дзейнасці па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Датай спынення дзейнасці лічыцца дата атрымання пісьмовага паведамлення райвыканкама.
Варта ведаць абавязковыя ўмовы для ажыццяўлення дзейнасці аграэкатурызму – пастаянна пражываць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх пунктаў, мець ва ўласнасці жылы дом са свабоднымі пакоямі для размяшчэння аграэкатурыстаў, мець магчымасці для азнаямлення аграэкатурыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі культурнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці, а таксама вырабляць сельскагаспадарчую прадукцыю або весці асабістую падсобную гаспадарку.
Магчымасці суб’екта аграэкатурызму: уключэнне паслуг у туры, якія фарміруюцца тураператарамі, для далейшай іх рэалізацыі аграэкатурыстам, простыя механізмы рэгістрацыі і спынення дзейнасці; збор – усяго толькі дзве базавыя велічыні ў год! Свабоднае цэнаўтварэнне ў частцы прадастаўлення паслуг. Шырокі пералік паслуг для прадастаўлення аграэкатурыстам.

У рамках правядзення маркетынгавых мерапрыемстваў эфектыўнай папулярызацыі агратурыстычнага патэнцыялу ўнутры краіны і за мяжой з выкарыстаннем маркетынгавых камунікацый, сацыяльных сетак, электронных СМІ і блогінгу прапануецца рэгістрацыя і размяшчэнне інфармацыі (аграбукінг.бай, хутар.бай, аграсядзіба.бай, топбеларусь, букінг.кам, ветліва.бай), а таксама выдавецтва рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, удзел у выставах, фестывалях, такіх як міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, выставы “Адпачынак 2022”, правядзенне дзён адкрытых дзвярэй.
У 2020 годзе ў выставе фестывалю “Кліч Палесся” прыняла ўдзел аграсядзіба “Матчына хата”. Сядзіба прадставіла прадукцыю, якую вырабляе, а таксама друкаваную рэкламу паслуг.

Абапіраючыся на ўнікальную прыроду, багатую культурна-матэрыяльную спадчыну, традыцыі, паспяхова развіваецца аграэкатурызм. На сённяшні дзень у Петрыкаўскім раёне зарэгістраваны 22 аграсядзібы.

У 2020 годзе было адкрыта 4 аграсядзібы, а за першае паўгоддзе 2021 года – 3 аграсядзібы (у аграгарадках Конкавічы, Навасёлкі, Ляскавічы).
Звесткі пра сядзібы прадстаўлены на афіцыйным сайце Петрыкаўскага райвыканкама, інтэрнэт-старонках агратурыстычных аб’ектаў, турыстычных парталах. Інфармацыя аб нарматыўна прававой базе аграэкатурызму, механізмах адкрыцця агратурыстычных аб’ектаў і пералік сядзіб раёна размешчаны на сайце аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама ў раздзеле “Суб’ектам аграэкатурызму”.
Паказальна, што аграэкасядзібы раёна наведваюць не толькі жыхары нашай краіны, але і замежныя турысты, якія аддаюць перавагу аграсядзібам у Петрыкаўскім раёне.
Грамадзянамі, якім аказаны паслугі па арганізацыі адпачынку ў аграсядзібах, з’яўляюцца ў асноўным турысты з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў на аграсядзібах – 4 дні.

Як бачыце, аграэкатурыстычная дзейнасць – гэта рэальны сектар эканомікі, высокарэнтабельная і прыбытковая дзейнасць, ініцыятыва, развіццё якой падтрымліваецца Кіраўніком дзяржавы. Акрамя таго, аграэкатурызм яшчэ і сацыяльны праект развіцця населеных пунктаў, які садзейнічае занятасці насельніцтва і арганізацыйна не патрабуе вялікіх выдаткаў.

Пад адкрыццё аграсядзібы на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна прапануюцца да продажу наступныя аб’екты нерухомасці: будынак былой лазні (вёска Вялаўск, вуліца Кімбараўская, 11б), комплекс з 11 будынкаў і збудаванняў былога спартлагера “Алімпіец” (вёска Лучыцы, вуліца Анікея Нашука), будынак былой крамы (вёска Бабрэчча, вуліца Чкалава, 35), будынак былога сельскага клуба (вёска Баклань, вуліца Чкалава, 35), будынак школы (вёска Сякерычы, вуліца Школьная, 29).
Па пытаннях рэгістрацыі ў якасці суб’екта аграэкатурызму можна звяртацца па тэлефоне аддзела спорту і турызму райвыканкама 2-70-17.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, па інфармацыі аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о