Думкі ўслых

Прайшло зусім мала часу пасля заканчэння школы і мы, выпускнікі, выбіраем свой шлях у жыцці. А ён пачынаецца з перакрыжавання, ад якога разыходзяцца не тры, як у казцы, а пяцьдзесят тысяч дарог – менавіта столькі прафесій існуе зараз. Ох, як важна не памыліцца ў выбары, бо ад гэтага залежыць вельмі шмат. Думкі пра школу ўсё яшчэ ў маім сэрцы. Як сцвярджаюць дарослыя, яны будуць з намі ўсё жыццё.
Не забыць дзень атрымання атэстатаў. З намі былі нашыя бацькі, дзядулі і бабулі. Хачу адзначыць, што для майго дзядулі гэты дзень быў асабліва значным. Роўна 50 гадоў таму ён, як і я, атрымліваў атэстат сталасці ў сценах першай гарадской школы. Гэта было ў далёкім 1972 годзе, і ў жніўні іх выпуск збярэцца ў школе, каб сустрэцца з сябарамі, пагаварыць пра былыя часы. А мой прадзядуля, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які мае 10 баявых узнагарод, два раненні, гэтак жа мае дачыненне да маёй роднай школы. У яго працоўнай кніжцы ёсць запіс: “Выкладчык працы, сталярнай справы СШ № 1”. Вось як лёсы нашай сям’і звязаныя з адной і той жа ўстановай.
Наперадзе ў мяне усё жыццё. У беларускай моладзі добрыя перспектывы. Любы малады чалавек можа развіць свае таленты, добрыя спецыялісты патрэбны ў розных сферах. Можна выбраць любую прафесію, важна ўбачыць у сабе талент і пры старанні дабіцца ажыццяўлення сваёй мары. Я веру, што ўсё у мяне, як і ў маіх равеснікаў, атрымаецца. Мы смела крочым у будучыню!

Юлія Рог, выпускніца СШ № 1.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о