Сустрэча з выпускніком школы, заслужаным работнікам фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі Анатолем Марозькам прайшла днямі ў нашай школе.

Гонар школы – яе выпускнікі!

Навучэнцаў 5-6 класаў чакаў прыемны сюрпрыз. Яно і зразумела: не кожны дзень да нас прыходзяць госці такога ўзроўню! З вялікім гонарам паведамляем, што нашу ўстанову наведаў выпускнік школы 1965 года, заслужаны работнік фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі Анатоль Уладзіміравіч Марозька.
У час сустрэчы Анатоль Ула-дзіміравіч падзяліўся з навучэнцамі школы сваімі ўспамінамі пра школьныя гады, расказаў пра свае дасягненні ў спорце, пра першую, такую важную і памятную ўзнагароду.
З вялікім інтарэсам рабяты разглядалі пасведчанні да званняў і нагрудных значкоў Анатоля Уладзіміравіча: 1982 год – “Выдатнік народнай асветы”, 1991 год – “Выдатнік фізічнай культуры і спорту”, 1996 год – “Заслужаны работнік фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі”.
Напрыканцы сустрэчы ганаровы госць параіў рабятам не баяцца цяжкасцяў на шляху да поспеху, заўсёды ставіць дакладную мэту і рабіць усё магчымае, каб яе дасягнуць.
Мы шчыра дзякуем былому выпускніку за ўвагу да роднай школы, за ўклад у выхаванне маладога пакалення! Моцнага здароўя Вам, Анатоль Уладзіміравіч!

Наталля ШАРНАЦКАЯ,
намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 2
г. Петрыкава”.
Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о