Цікавыя дні ў аздараўленчым лагеры

У нашай школе завяршыў сваю працу аздараўленчы лагер “Забаўнікі”. Ад рабят, якія наведвалі летні лагер, іх сябры, бацькі, педагогі пачулі шмат станоўчых водгукаў.
Усё выхаванцам лагера было цікава: спартыўныя, пазнавальныя, забаўляльныя мерапрыемствы. Кожны дзень прыносіў новыя ўражанні, сумаваць не даводзілася. Гульні, прагляд відэафільмаў, экскурсіі, акцыі, гутаркі, сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Асаблівымі наведвальнікі лагера назвалі дні, праведзеныя ў лясніцтве.
Запомнілася экскурсія па тэрыторыі, дзе рабяты ўбачылі пажарную вышку, пажарную машыну, пакой для супрацьпажарнага інвентара, пабывалі на пункце дыспетчара, які прымае паведамленні пра лясныя пажары, пачулі цікавае апавяданне начальніка лясніцтва Уладзіміра Гурыновіча пра меры, якія прымаюцца для прадухілення пажараў у лесе, і пра ролю супрацьпажарных палос у лясных масівах.
А як Уладзімір Міхайлавіч расказваў пра розныя віды дрэў! Асабліва спадабаўся яго аповед пра елку. Многія адразу выказалі сваё жаданне стаць работнікамі лясной гаспадаркі.
А яшчэ рабяты назаўжды запомнілі, што ахова прыроды – наша агульная найважнейшая задача.
Хочацца выказаць словы падзякі работнікам Мышанскага лясніцтва за працу, за майстэрства і садзейнічанне ў выхаванні падрастаючага пакалення.

Людміла ПРАКАПЕНКА,
намеснік дырэктара ДУА “Мышанская сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о