Днямі юныя журналісты ДУА “Мышанская сярэдняя школа” ў рамках нямецка-беларускага праекта “Памяць пра генацыд народа Рома на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны” наведалі выставачную экспазіцыю “Хто ты, народ Рома?…” на базе музея гісторыі Капаткевіцкай сярэдняй школы.

Віктар Сідарок, настаўнік гісторыі ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа” асвятліў пытанне генацыду цыганскага насельніцтва, якое пражывала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Навучэнцы нашай школы даведаліся: як і адкуль з’явіліся цыгане на тэрыторыі нашага раёна, чаму гэты народ называе сябе “ромы”.

“Каб памяталі…”

Не менш цікавай і займальнай аказалася экскурсія ў школьны музей. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі, элементамі побыту, гісторыяй яўрэйскай дыяспары, якая пражывала на тэрыторыі Капаткевіцкага сельскага Савета і пацярпела ад маштабнага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Па дарозе дадому, мы не змаглі праехаць міма брацкай магілы ў вёсцы Хуснае. Там дзеці аддалі даніну павагі воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Людміла ПРАКАПЕНКА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о