Ад сэрца да сэрца

Выдатны падарунак жыхарам вёскі Брынёў зрабілі артысты сектара па абслугоўванні насельніцтва ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, прыехаўшы да вяскоўцаў з канцэртнай праграмай. Мерапрыемства насіла лірычную назву “Ад сэрца да сэрца” і артысты сектара змаглі данесці да гледача ўсю цеплыню сваіх сэрцаў, добры настрой і масу пазітыўных эмоцый. Іх песні, гумарыны, пастаноўкі нікога не пакінулі абыякавымі. Гледачы з удзячнасцю прымалі цёплыя словы пажадання здароўя, шчасця і дабрабыту, а кожны выхад на сцэну сустракалі гучнымі апладысментамі. Праведзены разам час падараваў цудоўныя зносіны і нагадваў сяброўскую сустрэчу старых і добрых сяброў.

Аксана Марцынкевіч,
загадчык сектара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о