Дабавіць фарбаў вясновай парою

0
115

Дабавіць фарбаў вясновай пароюНаступіла вясновая пара – час, калі наваколле пачынае квітнець і граць сакавітымі фарбамі. Вядома, на кантрасце пачынаеш заўважаць і шэрасць паўсядзённасці, якую б нядрэнна было абнавіць. Прыклад гэтаму – драўляныя скульптуры, што знаходзяцца бліз дома № 9 па вуліцы Розы Люксембург.
Участак вуліцы Розы Люксембург, што праходзіць паўз самы вялікі шматкватэрны дом горада, заўсёды здаваўся мне адметным і ўтульным: шырокі тратуар, газон з абодвух бакоў, цень ад алеі дрэў – выдатнае месца адпачынку для землякоў розных узростаў. Усталяваць тут лавачкі і добраўпарадкаваць месца драўлянымі скульптурамі – сапраўды цудоўная ідэя.
Але, з цягам часу, малыя архітэктурныя формы пачалі страчваць свой прывабны выгляд. Асабліва пацярпелі верхнія часткі скульптур, дзе драўніна істотна сцямнела і патрабуе афарбоўкі. Будзе гэта фарба аднаго адцення, ці, насупраць, лепей надаць архітэктурным формам рознакаляровы выгляд – вырашаць спецыялістам камунальнай службы. А мы будзем чакаць абнаўлення драўляных скульптур у гэтым утульным месцы.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о