Кожны тавар мае кошт

0
104

Кожны тавар мае коштСа мной пагодзяцца напэўна ўсе: першае, што хоча кожны пакупнік, стоячы перад паліцай з таварам – убачыць яго кошт. Аднак бывае так, што цэннікі на прадукцыі адсутнічаюць: факты рэдкія, але ўсё яшчэ маючыя места быць.
Сведкам менавіта такой сітуацыі я стала на днях у малым гарадскім еўраопце. Стоячы каля халадзільнага абсталявання, жыхар райцэнтра не знайшоў цэннік на безалкагольны напой “Балтыка”.
Пакупнік звярнуўся да супрацоўніка гандлёвага пункта, якая хутка агучыла кошт напою. На гэтым з боку крамы была пастаўлена кропка: на наступны дзень кошт на тавар так і не быў вывешаны.
Хацелася б нагадаць работнікам гандлю, што Законам аб абароне правоў спажыўцоў устаноўлена, што інфармацыя пра тавар ў абавязковым парадку павінна змяшчаць назву і кошт. Дадзеннае патрабаванне абавязковае для ўсіх аб’ектаў гандлю, як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці.

Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о