Штогод у рамках падпраграмы “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” шматдзетным сем’ям аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года.
У 2022 годзе выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, аказваецца ў памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года.
Па пытаннях выплаты матэрыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў дзяржаўную ўстанову “Петрыкаўскі ТЦСАН” па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гогаля, 1, кабінет 8.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 7 ліпеня 2022 года.
Пералік неабходных дакументаў: копіі пашпартаў абодвух бацькоў з прапіскай, копія пасведчання шматдзетнай сям’і, даведка з установы адукацыі (указваць навучальны год 2022-2023), нумар карт-рахунку заяўніка.
Даведкі па тэлефоне: 5-50-10, 5-40-97.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о