Будматэрыялам не месца на ўзбочыне!

0
122

Вясновае добраўпарадкаванне – асаблівы час як для камунальнай службы, так і для ўладальнікаў прыватных сядзіб і неабыякавых жыхароў шматпавярховак. Гэта цудоўная магчымасць “дайсці” да кожнага куточка, каб зрабіць яго ўтульным і прывабным. Шчырыя словы падзякі тым землякам, хто дбае пра чысціню і парадак. Аднак, на жаль, ёсць тыя, для каго агульная справа навядзення парадку – рэч другарадная і зусім неабавязковая. Прыдамавыя тэрыторыі такіх землякоў выглядаюць неахайна, і іх ніколькі не бянтэжыць той факт, што прыбіраць іх “уладанні” прыходзяць людзі староннія. Асобнай катэгорыяй у спісе значацца “гаспадары”. Тыя, хто дбае выключна пра ўласны падворак і парадак на ім, таму і складзіруюць будаўнічыя матэрыялы на прыдамавой тэрыторыі. Чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра выявіў не адзін такі факт. Засмучае ў гэтай сітуацыі адсутнасць адпаведнай рэакцыі з боку адказных служб у асобе аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама: па некаторых адрасах узбочына загрувашчана будматэрыяламі з мінулай восені. А між тым, законам прадугледжана і матэрыяльнае “заахвочванне” такіх “гаспадароў”.

Спадзяемся, гаспадары і адказныя нас пачуюць і парадак на вуліцах Валадарскага, Пушкіна і Рабочай будзе наведзены.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о