Як расказала ўрач-нарколаг Петрыкаўскай ЦРБ, праблема наркаманіі ў Петрыкаўскім раёне не крытычная. Сітуацыю трымаюць пад кантролем органы ўлады і шмат у чым, дзякуючы розным прафілактычным мерапрыемствам, удаецца пазбегнуць сітуацыі, калі моладзь гатова “падсесці” на іголку.
– Сусветная медыцынская супольнасць вызначае наркаманію не проста як адно з хранічных захворванняў, а перш за ўсё як захворванне з цяжкай залежнасцю, якое аказвае магутны разбуральны ўплыў на фізічнае і псіхічнае здароўе чалавека, – расказала ўрач-нарколаг Алена Сапоненка. – Для прыцягнення ўвагі грамадскасці да гэтай праблемы штогод 26 чэрвеня праходзіць Сусветны дзень барацьбы з наркаманіяй.
У сучасным свеце, небяспекай з’яўляецца не столькі прыём наркотыку, колькі залежнасць ад яго. Літаральна з першага разу чалавек аказваецца ў “палоне”.
У наш час асноўным рэсурсам для распаўсюджвання наркотыкаў стала сусветная павуціна, актыўнымі карыстальнікамі якой з’яўляемся мы з вамі, а яшчэ нашы дзеці.
Сёння гэта бізнес, які не шкадуе нікога. Стваральнікі інтэрнэт-крам і сайтаў па продажы забароненых рэчываў прыцягваюць увагу рэкламай. Паведамленні пра хуткі і лёгкі заробак, абяцанні вялікіх грошай – усё гэта прываблівае людзей. Часцей за ўсё менавіта моладзь становіцца ахвярай наркабізнесу, што прыводзіць да немінучых наступстваў: залежнасці і крымінальнай адказнасці, а таксама трагедыі ў сям’і.
Трэба памятаць, што ў Рэспубліцы Беларусь няма легальных наркотыкаў. Усе наркотыкі забаронены і знаходзяцца пад кантролем. Любыя дзеянні з імі з‘яўляюцца незаконнымі.
Усе наркатычныя рэчывы прыроднага ці сінтэтычнага паходжання – гэта яд, які атручвае арганізм чалавека. Уплыву схільная кожная сістэма органаў чалавека (дыхальная і нервовая сістэмы, сэрца, страўнікава-кішачны тракт).
Крымінальная адказнасць у сферы незаконнага абароту наркотыкаў прапісана ў артыкуле 327-332 Крымінальнага Кодэксу. За незаконны збыт наркотыкаў, артыкулам 328 Крымінальнага Кодэксу, прадугледжана адказнасць з 14 гадоў і дапускаецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 25 гадоў.
Можна звярнуцца да нашых спецыялістаў па тэлефоне “гарачай” лініі 2-82-34. Мы заўсёды адкрыты для дыялогу і прыйдзем на дапамогу.

Наталля ПЕТРУШЭНКА,
па інфармацыі Петрыкаўскага раённага ЦГЭ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о