“Маёмасць”: як выкарыстаць

0
964

Імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць” – гэта каштоўныя паперы Рэспублікі Беларусь, выпушчаныя для забеспячэння магчымасці грамадзян стаць уладальнікамі часткі дзяржуласнасці, шляхам яе прыватызацыі.
Эмісія і правілы далейшага абарачэння чэкаў “Маёмасць” былі вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб імянных прыватызацыйных чэках” ад 6 ліпеня 1993 года і іншых заканадаўчых актах.
Згодна з Законам, чэкі размяркоўваліся наступным чынам:
– асобам ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў – 20 чэкаў;
– ад 20 да 30 гадоў – 30 чэкаў;
– ад 31 да 40 гадоў – 40 чэкаў;
– Старэйшыя за 40 гадоў – 50 чэкаў.
На кожнае дзіця да 16 гадоў, да чэкаў аднаго з бацькоў дадавалася яшчэ 10. У выпадку смерці аднаго з бацькоў або пазбаўлення правоў на дзіця – 30 чэкаў. За дзяцей-сірот дадавалася 50 чэкаў іх законнаму прадстаўніку.
50 чэкаў налічвалася інвалідам першай і другой груп, а таксама інвалідам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам з прычыны прафзахворвання або працоўнага калецтва.
Акрамя таго да налічанай сумы дабаўляўся 1 чэк за кожны год працоўнага стажу.
Таксама дадаткова налічваліся:
– 30 чэкаў – інвалідам ВАВ і інвалідам з прычыны прафзахворвання або калецтва;
– 15 чэкаў – удзельнікам ВАВ і прыраўнаваным да іх асобам;
– 10 чэкаў – рэабілітаваным ахвярам палітычных рэпрэсій у СССР.
Уладальнікам укладаў у Ашчадбанку на 1 студзеня 1991 года, дадатковыя чэкі налічваліся ў асаблівым парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Для грамадзян, якія да гэтага часу не рэалізавалі свае чэкі, праглядаюцца два шляхі іх выкарыстання: звярнуцца ў аддзяленне ААБ “Беларусбанк”, у якім адкрыты чэкавы рахунак, для атрымання інфармацыі пра акцыянерныя таварыствы, долю ў якіх можна набыць за ІПЧ або чакаць кампенсацыі нявыкарыстаных чэкаў дзяржавай.
Тэрмін абарачэння чэкаў “Маёмасць” – па 31 снежня 2022 года.

Таццяна ЖУКАВЕЦ,
начальнік аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о