Карэспандэнт “раёнкі” разам з супрацоўнікам міліцыі і інструктарам-метадыстам па спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце ФСК “Ураджай” наведалі некаторыя вадаёмы ў межах райцэнтра, каб прадухіліць магчымыя парушэнні правілаў паводзін на вадзе.

Без парушэнняў і заўвагПрыпыніўшыся на гарадскім пляжы № 2, што знаходзіцца бліз парома, супрацоўнік міліцыі адразу звярнуў увагу на кампанію адпачываючых хлопцаў, якія знаходзіліся крыху ў баку ад месца адпачынку. Позірк праваахоўніка затрымаўся на бутэльцы з цёмнай вадкасцю, але, як весветлілася, спіртных напояў кампанія не ўжывала, паталяла смагу квасам.

Без парушэнняў і заўваг Без парушэнняў і заўваг Без парушэнняў і заўваг Без парушэнняў і заўваг

У астатнім да адпачываючых на пляжы пытанняў не ўзнікла, да і людзей было ў гэты дзень, кажучы шчыра, крыху больш за дзясятак.
На першым гарадскім пляжы назіралася падобная карціна. Наведвальнікаў тут было крыху болей – у асноўным дзеці разам з матулямі ці бабулямі, таму пра злоўжыванне спіртным ці іншыя супрацьпраўныя дзеянні тут і гаворкі не вялося. Пацікавіліся ў выратавальнікаў пра абстаноўку, нам паведамілі, што першы гарадскі пляж у асноўным аблюбавалі людзі сямейныя, пэўна, за крокавую даступнасць, пакатае дно і кругласутачны нагляд выратавальнай станцыі. Бацькі, вядома, пільна сочаць за дзецьмі і, увогуле, ніякіх праблем з такімі адпачываючымі не ўзнікае.
На затоцы Бычок аматараў адпачынку мы не знайшлі – яно і не дзіва, улічваючы што на гарадскіх пляжах было не шматлюдна. Будзем спадзявацца, што незалежна ад колькасці наведвальнікаў на мясцовых вадаёмах, адпачываючыя не забудуцца пра правілы бяспекі.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о