Чарговы маршрут мабільнай групы райвыканкама быў скіраваны да аддзялення Колкі КСУП “Чалюшчавічы”. Як і ў шэрагу аналагічных выпраўленне выяўленых недахопаў не патрабуе ўкладання істотнага грашовага і кадравага рэсурсаў.

Выправіць заўвагі не складана
Вароты памяшкання для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў не былі абсталяваныя надзейнымі прыладамі для фіксацыі створак у адчыненым і зачыненым становішчы

Па выніках агляду мехдвара спецыялісты мабільнай групы адзначылі, што вароты памяшкання для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў не былі абсталяваныя надзейнымі прыладамі для фіксацыі створак у адчыненым і зачыненым становішчы, а аглядавы калодзеж не закрыты крышкай. Акрамя гэтага, на грузавым круку кран-бэлькі адсутнічаў ахоўны замок, а пры пастаноўцы на рамонт тэхнікі не ўжываюцца супрацьадкаты – у час маніторынгу гэтых рэчаў наўпрост не знайшлося ў майстэрні.

Выправіць заўвагі не складана
На грузавым круку кран-бэлькі адсутнічаў ахоўны замок

Увага правяраючых тычылася падтрымання санітарнага парадку ў памяшканнях і на тэрыторыі аддзялення, у прыватнасці – адсутнасці канструкцыі для збору і захоўвання цвёрдых камунальных адходаў і ракавіны для мыцця рук з водазабеспячэннем і неабходнымі санітарна-гігіенічнымі сродкамі.

Акрамя гэтага ў работнікаў адсутнічалі сродкі індывідуальнай абароны, а ў некаторых транспартных сродках – укамплектаваныя належным чынам аптэчкі першай медыцынская дапамогі.

У галіне пажарнай небяспекі варта звярнуць увагу падрыхтоўку электратэхнічнага персаналу, абсталяваць замыкаючымі прыладамі электрашчытавыя і дэмантаваць праводку і кабелі, якія не эксплуатуюцца.

Арцём ГУСЕЎ, па матэрыялах мабільнай групы райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о