Няма месца абыякавасці

0
302

Няма месца абыякавасці

Ва ўсім свеце назіраецца ўстойлівы рост злачынстваў у сферы педафіліі і абароту дзіцячай парнаграфіі, а таксама іншых злачынстваў сексуальнага характару. Не стала выключэннем і Беларусь.

На гэтым тыдні прайшоў раённы вучэбна-метадычны семінар для намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце, спецыялістаў СППС устаноў адукацыі з удзелам пракурора Петрыкаўскага раёна Сяргея Таболіча, стажора суддзі суда Петрыкаўскага раёна Вадзіма Шыбута, намесніка начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Уладзіслава Лахвіча, супрацоўнікаў РАУС па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Максіма Белакура, аддзела крымінальнага вышуку Кірыла Козела, начальніка ІСН АУС райвыканкама, урача-псіхіятра Петрыкаўскай ЦРБ, начальніка аддзела адукацыі і намесніка старшыні КСН райвыканкама.

Асаблівая ўвага надавалася мерам па забеспячэнні жыццядзейнасці дзяцей па месцы жыхарства, папярэджанні гвалтоўных дзеянняў у сям’і. Супрацоўнікамі АУС былі асветлены пытанні прафілактыкі злачынстваў сярод непаўналетніх, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і злачынстваў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет.

Плануецца далейшае выкарыстанне атрыманай інфармацыі ў прафілактычнай рабоце ва ўстановах адукацыі і давядзенне яе да навучэнцаў, бацькоў і педагагічных работнікаў.

Варта адзначыць, што ўступленне ў палавую сувязь з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту кваліфікуецца па артыкуле 168 Крымінальнага кодэкса, санкцыя якога прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў. У 2022 годзе ў Петрыкаўскім раёне такіх злачынстваў было 8, у 2023 – 2.

Менавіта бацькі павінны навучыць дзіця адрозніваць павагу да дарослых ад безумоўнага ім падпарадкавання. Яны не павінны саромецца гучна клікаць на дапамогу – злачынцу гэта спыніць. На вуліцы дзеці павінны знаходзіцца ў шэрагу тых сяброў, каго ведаюць бацькі і не пазней за 23 гадзіны. Дарослым патрэбна ведаць: куды, да каго ідзе сын або дачка, як яго знайсці. Неабходна звяртаць увагу на віртуальную сферу, у якую пагружана дзіця. Пападаюць “у лапы” злачынцаў не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі. І нярэдкія выпадкі, калі гвалтаўнікамі аказваюцца блізкія і нават родныя людзі: бацькі, дзядзькі, дзядулі, хросныя, браты.

У такой праблеме вельмі важна цеснае ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў. Абавязак кожнага з нас пры нейкай падазронасці, што дзіцяці пагражае небяспека – паведаміць у АУС. Абыякавасці ў пытаннях палавой недатыкальнасці нашых дзяцей няма месца.

Наталля ХОДЗЬКА,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама,
фота Святланы СОБАЛЕВАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о