“Бярозкін карагод”

Адным з асноўных напрамкаў дзеяння нашай клубнай установы з’яўляецца зберажэнне народных традыцый і абрадаў.
Мы выхоўваем грамадзян і патрыётаў сродкамі краязнаўства. Свята “Бярозкін карагод” наведалі самыя малодшыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Мерапрыемства атрымалася вясёлым і цікавым. Непадалёку ад вёскі дзеці знайшлі два дрэўцы, якія стаялі блізка адзін каля аднаго, завілі маладыя галінкі ў вянок і ўпрыгожылі рознакаляровымі стужкамі, загадваючы пры гэтым свае запаветныя жаданні. Затым вадзілі каля бяроз карагод, гулялі у беларускія народныя гульні. Не абышлося свята без гаданняў і традыцыйнай беларускай кухні.
Выхаванне ў дзяцей павагі да культуры свайго народа – важны момант у станаўленні светапогляду падрастаючага пакалення.

Зоя АГЕЕНКА, загадчык філіяла “Лучыцкі СДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о