Асцярожны пешаход

Вельмі важна нагадваць дзецям і іх бацькам пра выкананне правілаў бяспечных паводзін у якасці пешахода і пасажыра ў стандартных і небяспечных сітуацыях на вуліцы.
У рамках “Тыдня асцярожнага пешахода” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 3 горада Петрыкава” прайшла акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.
Рабяты адправіліся шпацыраваць па маршруце да аўтобуснага прыпынку, гулялі ў спартыўную гульню “Забараняецца – дазваляецца”, малявалі на асфальце “Дарожную казку”, таксама замацавалі атрыманыя веды разам з Нязнайкам у пазнавальнай гульні па ПДР “Свята лета пад святлафорам”.

Маргарыта Міхеева,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о