У ДУА “Галубіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” ў незвычайным фармаце з удзелам прадстаўнікоў РАНС прайшоў “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Тэма заняткаў – “Тушэнне пажару і вядзенне АСР у навучальнай установе”.

Урок бяспекі прайшоў у Галубіцкай школе
Для навучэнцаў і для работнікаў установы былі праведзены як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі: удасканаленне практычных навыкаў у дзеяннях па сігналах, камандах, аб’яве пра надзвычайныя сітуацыі, удзел у правядзенні работ па арганізацыі эвакуацыйных, супрацьпажарных і медыка-санітарных мерапрыемствах, выпрацоўка ўменняў і навыкаў правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях для абароны здароўя і жыцця. Таксама навучэнцы пад кіраўніцтвам пажарнага Міхаіла Герасіменкі пазнаёміліся з камплектацыяй пажарнай машыны.
Кіраўніцтва ўстановы выказвае словы падзякі работнікам ПАСП № 12 Ляскавічы ў асобе Міхаіла Герасіменкі за аказаную ўвагу і вучобу.

Пётр Пашук,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о