У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі

0
235

Сёння ў школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі.

Наш карэспандэнт наведаў урок у гарадской школе № 1.

Менавіта «зорная» тэма стала тэмай адзінага ўрока, які прайшоў у школах нашай краіны 12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі. На ўроках вучні і іх настаўнікі гаварылі пра першых заваёўнікаў космасу, пра чатырох беларускіх спадарожнікаў.

Настаўнікі падрабязна расказалі пра ўклад нашай краіны ў сусветную касмічную гісторыю, а таксама першую жанчыну-касманаўта суверэннай Беларусі Марыну Васілеўскую. Рабятам быў прапанаваны прагляд відэасюжэту «Беларусы ў космасе! Люкі адчыненыя, стыкоўка карабля «Звяз МС-25″ з МКС мінула паспяхова!».

Па словах настаўнікаў, мэта занятку  заключалася ў фарміраванні ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхаванні пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні Беларусі і павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу. Дзеці гарадской школы з задавальненнем адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у творчых практыкаваннях, віктарынах.

У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі У школах раёна прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню касманаўтыкі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о