Будаўнічая пляцоўка – не месца для гульняў

0
360

Зручнасці і камфорту ад крамы харчовых тавараў, будаўніцтва якой вядзецца ў спальным мікрараёне “Паўночны” райцэнтра, мясцовыя жыхары пакуль так і не дачакаліся, затое праблему ўжо набылі.

Будаўнічая пляцоўка – не месца для гульняўГаворка ідзе пра будаўнічую пляцоўку, што выклікае большы інтарэс у мясцовай дзятвы, чым у будаўнікоў і кіраўніцтва Петрыкаўскага філіяла Гомельскага аблспажыўтаварыства. А як яшчэ ўспрымаць той факт, што нават элементарныя нормы
бяспекі пры арганізацыі будаўнічых работ тут не выконваюцца. Так, агароджа, якая маецца на будаўнічым аб’екце, не вытрымлівае ніякай крытыкі. На хліпкія слупы, вышыня якіх не больш за паўтара метры, прымацавана палімерная сетка,
цэласнасць якой у некалькіх месцах па перыметры аб’екта парушана. Будаўнікоў даўно на аб’екце ніхто не бачыў, аднак дзеці з радасцю бавяць там свой вольны час. Гучыць, канешне, дзіўна, аднак у дадзенай сітуацыі добра, што аб’ект мае толькі
фундамент – у іншым выпадку бяды наўрад ці ўдалося б пазбегнуць.

Агучаная сітуацыя – нагода і бацькам, і адказным асобам задумацца: з нашай маўклівай згоды, прафесійнай халатнасці і абыякавасці ў дзяцей, для якіх будаўнічая пляцоўка стала месцам гульняў, фарміруецца шкодная звычка бавіць вольны час у
небяспечных для жыцця і здароўя месцах. Спадзяемся, у бліжэйшы час праблема абмежавання доступу старонніх асоб на будаўнічы аб’ект адказнымі асобамі будзе
вырашана.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о