Гарадскі парк – месца, дзе павінна адпачываць душа. Тварам нашага парку даўно стаў амфітэатр, які прымае святы і дорыць людзям радасць. Але днямі гэтая прыгажосць зноў пацярпела ад рук тых, каму, відавочна, няма куды падзець сваю фізічную моц.
Нейкі “герой” магутным кулаком прабіў адну з каляровых панэляў. Цяпер там зноў ззяе дзірка. І гэта, на жаль, не проста сапсаваная маёмасць, а чарговае сведчанне нашай сумеснай безгаспадарлівасці і маўклівай згоды. Хтосьці адзін робіць сваю брудную справу, а дзясяткі іншых праходзяць міма, заплюшчыўшы вочы. Гэта, між іншым, класічны прыклад “тэорыі разбітых вокнаў”: калі сёння мы спакойна пройдзем міма адной прабітай панэлі, то заўтра цалкам паглыбімся ў хаос і бруд.
Аднак пытанне тут не толькі да хуліганаў, але і да балансаўтрымальніка. Ці не час ужо нарэшце ўсталяваць у парку відэакамеры, каб прыструніць тых, хто дазваляе сабе падобныя выхадкі?
Калі ж не атрымліваецца свое-часова папярэдзіць вандалізм – давядзецца аператыўна выпраўляць наступствы. Мы чакаем ад камунальнікаў вырашэння гэтага праблемнага пытання.
В.МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.






Оставить комментарий