Грабаў прыгажэе, але дэталі маюць значэнне

0
31

Грабаў прыгажэе, але дэталі маюць значэннеПрыемна назіраць, як мясцовая ўлада і самі жыхары не стаяць на месцы, імкнучыся зрабіць свой населены пункт больш утульным і сучасным.

Новыя архітэктурныя формы, якія з’яўляюцца на вуліцах, надаюць вёсцы адметны твар і ствараюць асаблівую атмасферу. Размова ідзе пра Грабаў.

Сапраўдным упрыгожваннем цэнтра стала тэматычная зона, выкананая ў выглядзе разгорнутай кнігі. Гэты арт-аб’ект не толькі выглядае эстэтычна, але і нясе глыбокі сэнс: на старонках “кнігі” напісаны кранальныя словы пра родную вёсачку, якія адгукаюцца ў сэрцы кожнага мясцовага жыхара і госця.

Аднак час бярэ сваё. Пад уздзеяннем сонца літары на “старонках” паступова выгарэлі. Сёння прачытаць тэкст стала даволі складана. Мы звяртаемся да мясцовых актывістаў: давайце абновім надпіс і не дазволім “кнізе” страціць свой голас!

Няхай беларускія словы зноў чытаюцца выразна і з гонарам.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о