Па стане на 24 ліпеня лідзіруюць:
ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД ЭКІПАЖАЎ КАМБАЙНЕРАЎ:
Аляксей КЛІМЧЫК з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “КЗС-1218” убраў 251,2 гектар плошчы і намалаціў 829,59 тон збожжа;
Уладзімір АКУЛЬЧЫК з БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, які на “КЗС-1218” убраў 314,1 гектараў плошчы і намалаціў 826,56 тон збожжа;
Руслан КАЧЭЛЯ з БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, які на “КЗС-12А1” убраў 288,9 гектараў плошчы і намалаціў 793,2 тоны збожжа;
Віктар СУГРЭЙ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “КЗС-1218” убраў 169 гектараў плошчы і намалаціў 529,7 тон збожжа;
Дзмітрый КАЧЭЛЯ з БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, які на “КЗС-2124” убраў 163,5 гектары плошчы і намалаціў 512,97 тон збожжа.
ПА НАМАЛОЦЕ ЗЕРНЕВЫХ, ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР І РАПСА СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ КАМБАЙНЕРАЎ:
Артур АДАСЬ і Іван Міхайлавіч АРЦЮХОЎСКІ з СУП “Палессе-Аграінвест”, якія на “КЗС-1218” убралі 115,9 гектараў плошчы і намалацілі 390,95 тон збожжа;
Уладзіслаў МАРЦІНОВІЧ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “КЗС-1218” убраў 62,6 гектары плошчы і намалаціў 82,40 тоны збожжа.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА:
Сяргей МАЦЭГУДА з БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-65012” перавёз 1599,54 тон збожжа;
Андрэй НЕСЦЯРЧУК з БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”, які на “МАЗ-650126” перавёз 901,9 тону збожжа;
Аляксандр ПРАКАПЕНКА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-4275” перавёз 617,9 тон збожжа;
Сяргей ПРЫКОТА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-6501А8” перавёз 581,04 тону збожжа;
Дзмітрый ВЯРГЕЙ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-6501А8” перавёз 518,1 тон збожжа.
НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР, РАПСА СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ:
Арцём ВІННІК з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-551605-4275” перавёз 484,3 тоны збожжа;
Кірыл ЛІМАРАЎ з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “МАЗ-6501А8” перавёз 299,95 тон збожжа.
НА СУШЫЛЬНЫХ АГРЭГАТАХ ЗЕРНЕВЫХ І ЗЕРНЕБАБОВЫХ КУЛЬТУР,
РАПСА СЯРОД АПЕРАТАРАЎ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ:
Валерый АТРОШЧАНКА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240.300” дапрацаваў 714,94 тон зерня;
Мікалай ГЕРАСІМЕНКА з СУП “Палессе-Аграінвест”, які на “RIELA GDT-240.300” дапрацаваў 462,52 тоны зерня.
Галіна КАЗАК,
па інфармацыі райкама
прафсаюзаў работнікаў АПК.







Оставить комментарий