Аўтахлам у цэнтры горада

0
31

Аўтахлам у цэнтры горадаЗдавалася б, тэма добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі ўжо даўно павінна была стаць аксіёмай для кожнай службы раёна.

Аднак асобныя куткі райцэнтра па-ранейшаму застаюцца зонай “камфорту” для смецця і бруду.

Гаворка ідзе пра ўнутраны дворык былой тыпаграфіі, які ператварыўся ў стаянку для аўтахламу.

Нагадаем, што літаральна нядаўна, 10 жніўня, Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 270, які быў распрацаваны менавіта для таго, каб раз і назаўсёды вырашыць праблему кінутага транспарту. Аднак, як бачым на прыкладзе згаданай тэрыторыі, на Петрыкаўшчыне механізм пакуль “стаіць на ручніку”.

Заклікаем адказныя службы раёна не чакаць, калі аўтамабіль канчаткова ўрасце ў зямлю, а тэрмінова паклапаціцца пра яго эвакуацыю з тэрыторыі. Закон дае для гэтага ўсе магчымасці. Пара пераходзіць ад назірання да рэальных спраў і паказаць, што рашэнні прымаюцца не на паперы, а для навядення парадку.

Журналісцкі кантроль за лёсам “забытай” машыны працягнецца.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о