Небяспека на тратуары ў Капцэвічах

0
23

Небяспека на тратуары ў КапцэвічахДобраўпарадкаванне населеных пунктаў – гэта не толькі пытанне эстэтыкі і прыгажосці нашых вуліц, а ў тым ліку і бяспекі жыхароў.

Праходзячы па цэнтральнай вуліцы пасёлка Капцэвічы, немагчыма не заўважыць “спадчыну”, якая засталася ад былога прыпынку грамадскага транспарту. Калісьці тут стаяла вулічная лаўка, але сёння яе на месцы няма. Затое засталіся металічныя апоры – вострыя жалезныя ножкі, якія тырчаць проста з асфальту.

Здавалася б, дробязь? Але толькі на першы погляд. Металічныя канструкцыі знаходзяцца непасрэдна на пешаходнай дарожцы. У светлы час сутак іх яшчэ можна заўважыць і абысці, але ўвечары, такая “пастка” становіцца рэальнай пагрозай.

Спатыкнуцца аб такую апору – значыць атрымаць сур’ёзную траўму.

Пытанне напрошваецца само сабой: чаму дэмантаж аб’екта быў праведзены няпоўна і небяспечныя элементы засталіся.

Мы звяртаемся да дарожнай службы раёна з просьбай звярнуць увагу на дадзеную сітуацыю. Бяспека людзей павінна быць прыярытэтам.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о