Гарадскі парк – месца для няспешных шпацыраў, любавання наваколлем. Але, на жаль, не ўсе аб’екты паркавай інфраструктуры выклікаюць станоўчыя эмоцыі. Гаворка пра адну з альтанак, якая з упрыгожвання ландшафту рызыкуе ператварыцца ў патэнцыйную пагрозу для жыцця і здароўя гараджан.
Уважлівыя наведвальнікі ўжо заўважылі: канструкцыя літаральна “распаўзаецца” на вачах. Тыя бетонныя слупкі, якія служылі надзейнымі падпоркамі, дзіўнай выявай зніклі. З аднаго боку яны маюцца, а з другога – зеўрае пустата. З-за адсутнасці падмурку альтанку моцна перакасіла. Цяпер яна нагадвае Пізанскю вежу і вугал нахілу яе, як і вядомага архітэктурнага помніка, ледзь улоўна, але расце. Улічваючы, што ў парку ўвесь час бегаюць дзеці, сітуацыя, як справядліва зазначаюць нашы падпісчыкі, выглядае не такой ужо і бяскрыўднай.
Спадзяемся, што адказныя службы вернуць альтанцы “кропку апоры” да таго, як яна абрынецца.
А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.






Оставить комментарий