У кадр патрапіў будынак магазіна “Зорны” ў спальным мікрараёне райцэнтра, які з нядаўняга часу не выкарыстоўваецца.
Спадзяемся, што гэты факт часовая з’ява: магчыма, неўзабаве на яго знойдзецца новы дбайны пакупнік альбо арандатар, які адновіць тут гандаль ці адкрые карысную для людзей справу. Аднак з кожным днём будынак усё больш і больш набывае занядбаны выгляд.
Нагадаем: уласнасць – гэта не толькі правы, але і сур’ёзная адказнасць.
Падтрымліваць аб’ект у належным парадку, сачыць за яго санітарным і эстэтычным станам – не проста пажаданне, а прамы абавязак кожнага ўладальніка, замацаваны законам.
Выснова простая і адзіная для ўсіх: выкарыстоўваеш ты будынак ці часова не – будзь ласкавы, навядзі парадак і надай аб’екту належны выгляд.
А.МАКСІМАВА, фота аўтара.







Оставить комментарий