Небяспечнае суседства

0
447

Парадак на зямлі і бяспека людзей – асноўныя патрабаванні да працы ўсіх служб раёна. Аднак на дарозе паміж Навасёлкамі і Камаровічамі гэтыя правілы чамусьці ігнаруюцца.

Прэтэнзіі на гэты раз адрасаваны Петрыкаўскаму прадпрыемству меліярацыйных сістэм. Літаральна каля самага канала, у небяспечнай блізкасці ад праезнай часткі, “красуецца” старое сухое дрэва. Гарантый, што яно не паваліцца пры чарговым парыве ветру на машыну ці пешахода, няма ніякіх. Гэта прамая пагроза жыццю і здароўю людзей.

Прыбраць аварыйнае дрэва – задача мінімальнай складанасці, якая не патрабуе вялікіх бюджэтаў. Спатрэбіцца толькі тэхніка і некалькі гадзін працы. Разлічваем на аператыўнае вырашэнне пытання.

А.МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные