Зорны россып талентаў і прафесіяналізму

0
563

Па-сапраўднаму пераднавагоднім цудам завяршыўся мінулы працоўны тыдзень у райцэнтры. Чароўнае падарожжа ў свет мастацтва падаравалі сваім гасцям, усім тым, хто прыняў запрашэнне і наведаў у пятніцу святочны канцэрт у раённым Доме культуры, вучні і настаўнікі музычнага аддзялення Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Зорны россып талентаў і прафесіяналізму Зорны россып талентаў і прафесіяналізму Зорны россып талентаў і прафесіяналізму

“Навагодняя фантазія” ад калектыва аднадумцаў школы мастацтваў – гэта заўсёды падзея: яркая, чаканая, незабыўная. Не стала выключэннем і пятнічная сустрэча. Аб’яднаныя любоўю да музыкі, на раённай сцэне сышліся розныя па вопыце выканаўцы: нехта ў гэты вечар дэбютаваў на вялікай сцэне пры поўнай глядацкай зале, іншыя, тытулаваныя пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, чарговы раз дэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства. Дарэчы, і адных, і другіх гледачы віталі бурнымі апладысментамі, пераходзячымі ў авацыі.
Свае музычныя і харэаграфічныя нумары ў гэты вечар падаравалі гледачам ці не ўсе творчыя калектывы школы мастацтваў: “Надзея” і “Віёла”, “Вясёлка” і “Верасок”, “Задорынкі” і “Гармонія”, і гэта не лічачы сольных нумароў і дуэтаў – сапраўдны россып талентаў і прафесіяналізму.
Час навагодняга музычнага падарожжа праляцеў незаўважна. Па агульным меркаванні гледачоў, цудоўны настрой, створаны настаўнікамі і іх выхаванцамі, зарадзіў сваёй энергіяй і бадзёрасцю, падараваў адчуванне свята тым, у каго да гэтага часу яго не было.

Напярэдадні Новага года і Ражства ўсе мы асабліва шчыра пачынаем верыць у казку і чакаем цудаў. Аднак, у гэтыя чароўныя дні важна памятаць, што кожны з нас таксама можа ўвасобіць у жыццё нечую мару, стаць добрым чараўніком. Культурна-масавыя і дабрачынныя мерапрыемствы на Петрыкаўшчыне працягваюцца – далучайцеся, землякі!

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о