Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Петрыкава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з у складаннем вянкоў, кветак да помніка воінам-вызваліцелям прайшоў у Петрыкаве. 

Святочная раніца на Петрыкаўшчыне пачалася з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў і абеліскаў тым, каму мы абавязаны мірным небам і незалежнасцю – салдатам-пераможцам, якія абаранілі права беларускага народа на будучыню. Кіраўніцтва раёна, члены грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў аддалі даніну памяці і павагі героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
На ўрачысты мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку каля помніка воінам-вызваліцелям, прыйшлі петрыкаўчане і госці райцэнтра, каб не толькі адзначыць урачыстую падзею, але і ўшанаваць памяць тых, хто здабыў для нас, нашчадкаў, мір і свабоду.

Першым слова ўзяў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

Кіраўнік раёна зазначыў у час выступлення, што  3 ліпеня – свяшчэнная дата ў нашай гісторыі, асаблівае ўсенароднае свята, неразрыўна звязанае з найважнейшай падзеяй айчыннай гісторыі – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі мітынгу ў маўклівай жалобе схілілі галовы ў час хвіліны маўчання, пасля чаго да падножжа помніка ўсклалі вянкі і кветкі, тым самым прадэманстраваўшы: памяць жывая – ніхто не забыты, нішто не забыта.

Далей святочныя мерапрыемствы перанесліся на пляцоўку гарадскога парка, дзе работнікі ўстаноў адукацыі, культуры, сельскіх Саветаў прадставілі розныя выставы, а творчыя калектывы выступалі з танцавальнымі і музычнымі нумарамі.

Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў у Петрыкаве

 

 

Н. ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о