Згодна з рашэннем райвыканкама і на падставе прадстаўленых справаздач пераможцам спаборніцтва з занясеннем на раённую Дошку гонару, уручэннем Ганаровага пераходзячага сцяга Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта па выніках работы за мінулы год сярод прадпрыемстваў прамысловасці прызнаны працоўны калектыў Петрыкаўскага лясгаса.

Петрыкаўскі лясгас сёння – гэта сучаснае буйное прамысловае прадпрыемства, якое займае вядучыя пазіцыі не толькі ў раёне, але і ў вобласці. У склад Петрыкаўскага лясгаса ўваходзіць 14 лясніцтваў, цэх па перапрацоўцы драўніны, участак па адгрузцы вагонаў і вытворчасці дранкі, а таксама лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Таксама на тэрыторыі лясгаса маецца пастаянны лясны гадавальнік.

Зладжаная праца калектыву –  гарант высокіх паказчыкаўЯк адзначыў у час сустрэчы напярэдадні раённага злёту перадавікоў дырэктар Петрыкаўскага лясгаса Юрый Апановіч, менавіта дзякуючы згуртаванай працы ўсяго працоўнага калектыву, пры сярэдняспісачнай колькасці 591 чалавек, Петрыкаўскім лясгасам у мінулым годзе выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця лесагаспадарчай установы.

– Нягледзячы на ўсе складанасці, 2020 год быў фінансава паспяховым для нашай арганізацыі. Па выніках працы за мінулы год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала 20431 тысячу рублёў. Аб’ём экспарту ў агульнай выручцы склаў 7949 тысяч рублёў або 3354,7 тысячы долараў ЗША, што сведчыць пра павелічэнне паказчыка да ўзроўню 2019 года на 32,5%. Што да інвестыцый у асноўную вытворчасць, то за 2020 год яны склалі 6934 тысячы рублёў, пры тым што ў 2019 годзе гэты паказчык склаўся на ўзроўні 1031 тысяча рублёў, – не без гонару адзначыў у час размовы Юрый Аляксандравіч.

Аб устойлівым развіцці і фінансавым дабрабыце лясгаса сведчыць і дасягнуты па выніках працы ў 2020 годзе рост прадуктыўнасці працы, які склаў 131,4%, і як вынік – рост заработнай платы. Тэмп росту намінальнай налічанай заработнай платы склаў 114,4%. За 2020 год яна склала ў цэлым па лясгасе 1170,1 тысячы рублёў. Забеспячэнне годнай заработнай платай работнікаў лесагаспадарчай установы – шматгадовая мэтанакіраваная палітыка кіраўніцтва.

Як адзначыла начальнік ад-дзела эканомікі райвыканкама Таццяна Жукавец, працоўны калектыў Петрыкаўскага лясгаса адзін са стабільна і вынікова працуючых не толькі на тэрыторыі нашага раёна, але і на ўзроўні вобласці. Працоўнаму калектыву на чале з дырэктарам Юрыем Апановічам удалося забяспечыць у 2020 годзе індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі на 136,8%, рэнтабельнасць продажаў – на 20,7%. Памер чыстага прыбытку Петрыкаўскага лясгаса склаў 1257 тысяч рублёў.
Жадаем калектыву лясгаса і надалей захоўваць заваяваныя пазіцыі, забяспечваючы штогадовы прырост па ўсіх значных паказчыках.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о