У суботу, 20 сакавіка, на футбольнай арэне спартыўнага комплексу “Прыпяць” петрыкаўскі “Шахцёр” згуляў чарговы таварыскі матч з бабруйскай “Белшынай”. І хоць сустрэча гэтая нічога не вырашала, але ў рамках падрыхтоўкі да першай лігі Нацыянальнага чэмпіянату Беларусі, той матч выглядаў цікавейшым за астатнія. Чаму? Давайце разбірацца.Вопыт супраць маладосці

А хто там ідзе? Вышэйшая ліга ці першая?
Здаецца, бабруйская “Белшына” не патрабуе асаблівых прэзентацый. Заўзятая дружына вышэйшай лігі, у лепшыя свае гады – чэмпіён Беларусі 2001 года і трохразовы ўладальнік Кубка ў 1997, 1999 і 2001 гадах. З 2004 года каманда пачала перажываць рэгрэс: два разы “падала” ў другі дывізіён, але ўрэшце здолела выйсці на ўзровень моцнага сярэдняка вышэйшай лігі. Зараз футбольны клуб зноў не ў лепшай форме, бо паўтарыў прамы крок у другі дывізіён з перадапошняга месца выніковай табліцы “эліты”.
“Шахцёр” жа нібы адлюстроўваў становішча спраў “Белшыны” ў мінулым годзе са знакам “+”: заняўшы другое месца ў другім дывізіёне, клуб таксама забяспечыў сабе прамы пераход у тую ж першую лігу. Атрымлівалася, што зыходзіліся дзве, здаецца, ужо раўнаважныя каманды з супрацьлеглых полюсаў беларускага чэмпіянату, што ў хуткім часе ўжо афіцыйна стануць сапраўднымі канкурэнтамі.
Гэта нагадвала двух спартсменаў, першы з якіх меў тытулы, але мінуў пік сваёй кар’еры, а другі – толькі крочыць да будучых сваіх вяршыняў. Адзінае пытанне, што паўставала ў мяне перад сустрэчай: ці гатовы малады “Шахцёр” да супрацьстаяння маральна?

Вопыт супраць маладосці

Гульня пачалася
Праход “Белшыны” да варот вымушае футбаліста “Шахцёра” зфаліць у сваёй штрафной пляцоўцы – 11-мятровы, 0:1… Хранометр паказвае толькі трэцюю хвіліну сустрэчы – чарговы ціск на мараль петрыкаўскай каманды. Ці здолеюць жоўта-чорныя сабрацца?..
Бабруйская каманда шчыльна ідзе на мяч, чапляецца за яго ва ўсіх магчымых момантах, прэсенгуе. Госці не адкладваюць развіццё гульні на будучыню, актыўна перасоўваюцца па полі, не губляючы часу. “Шахцёр” выглядае не так моцна, але галоўнае, што і не саступае ў барацьбе.

Вопыт супраць маладосці
Пасля хвілін 15-ці гульні мне падалося, што на полі ўсталяваўся парытэт. Абедзьве каманды выглядалі даволі роўна, “Шахцёр” нават больш валодаў мячом, “прапісаўшыся” ў сярэдзіне поля і на палове саперніка. Але да выніку гэта не прыводзіла: усе атакі не даходзілі да абвастрэння, да таго і абарона гасцей, чытаючы гульню саперніка, не спяшалася наперарэз нападаючым у час перадачы, а акуратна выходзіла наперад, пакідаючы шпаркіх “калійшчыкаў” у афсайдзе. Кропку ў першым тайме паставіў нападаючы “Белшыны”, што згуляў на апярэджанне, пакінуўшы за спіной трох ігракоў “Шахцёра”, і адправіў мяч у левы ніжні кут варот Аляксея Станкевіча – 0:2.

Вопыт супраць маладосці

Трэба даганяць. У “Шахцёра” ёсць прапановы?
Не ведаю, якія словы знайшоў у перапынку галоўны трэнер гаспадароў Сяргей Нікіфарэнка, але жоўта-чорныя ўжо на пятай хвіліне другога тайма здолелі забіць. Відаць, не аправіўшыся ад радасці, у тую ж хвіліну “Шахцёр” не здолеў стрымаць адказ “Белшыны” і ўсе намаганні скараціць розніцу ў два мячы пайшлі ў нябыт – 1:3.
Далей гульня ішла пад дыктоўку “Шахцёра”, але зноў крыўдныя ўдары міма варот, адсутнасць абвастрэнняў, спешкі ў атацы, што прыводзілі да афсайдаў, пэўныя непаразуменні сумесных дзеянняў не дазвалялі казаць пра плён гульні набраўшых абароты гаспадароў. З цягам часу здавалася, што з кожнай спробай штурму варот сітуацыя робіцца ўсё больш небяспечнай.

Вопыт супраць маладосці
Зрэшты, так і адбылося: чарговы мяч “Шахцёр” здолей забіць на 80-й хвіліне сустрэчы. Адчуваліся і жаданне, і кураж, і ўзровень. Але прагучаў фінальны свісток. Склалася ўражанне, што яшчэ б хвілін пяць і на табло заззяюць нічыйныя лічбы выніку сустрэчы, але…

Вопыт супраць маладосці
Перамога, паражэнне – насамрэч не гэта галоўнае ў сустрэчы з “Белшынай”. “Шахцёр” здолеў сабрацца, здолеў даць бой і нават дамініраваць. Памылкі ў гульні сталі відавочнымі напярэдадні сезона, а гэта значыць, што да старту першай лігі іх можна будзе выправіць.

Вопыт супраць маладосці

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о