З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў час акцыі “Жыві ў сваім фармаце” ў суботу прайшоў турнір па валейболе паміж навучэнцамі гімназіі і супрацоўнікамі РАУС. Перамогу святкавала гімназія.
Як распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Ходзька, такія мерапрыемствы на Петрыкаўшчыне сталі традыцыйнымі і маюць станоўчы эфект.
– Адна з формаў прафілактыкі злачынстваў у маладзёжным асяроддзі – уцягванне падлеткаў у спорт. Важна не толькі праводзіць розныя сустрэчы, якія часцей за ўсё носяць фармат нарад, але і наглядна, на сваім прыкладзе, паказваць, як спорт уплывае на жыццё чалавека. Валейбол у выходны дзень – выдатная альтэрнатыва курэнню, распіванню спіртных напояў. Супрацоўнікі РАУС і школьнікі цудоўна правялі час, у прыдачу атрымалі салодкі прыз і граматы. Упэўнена, што нашы спробы прыцягнуць моладзь да здаровага ладу жыцця будуць мець станоўчы вынік.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о