У коле талентаў – моладзь Петрыкаўшчыны

0
958

У Гомелі Навагодні абласны баль сабраў таленавітую моладзь рэгіёну.

Губернатар вобласці Іван Крупко прывітаў моладзь і падзякаваў, што сваімі поспехамі яны праслаўляюць Гомельшчыну. Іван Іванавіч уручыў заслужаныя ўзнагароды – прэміі Гомельскага аблвыканкама.
Прыемна адзначыць, што сярод прысутных на балі былі і вучні з нашага раёна. Гэта Андрэй Раўкоўскі з Бабуніцкай сярэдняй школы, Ганна Ганчар, Кірыл Адамоўскі, Дар’я Ястрэмская і Мікіта Скрупскі з гарадской гімназіі.

 

 

У коле талентаў – моладзь ПетрыкаўшчыныУ коле талентаў – моладзь ПетрыкаўшчыныГанна Ганчар і Кірыл Адамоўскі – алімпіяднікі, якія папаўняюць скарбонку дасягненняў не толькі сваёй навучальнай установы, а і ўсёй сістэмы адукацыі Петрыкаўшчыны.
Ганна і Кірыл – пераможцы конкурсаў і алімпіяд розных узроўняў: ад абласных да міжнародных. Сёлета Ганне скарыўся алімп рэспубліканскай алімпіяды па навучальным прадмеце “Грамадазнаўства”, а Кірыл – пераможца абласной і рэспубліканскай алімпіяд па вучэбным прадмеце “Гісторыя”.

 

 

У коле талентаў – моладзь ПетрыкаўшчыныАндрэй Раўкоўскі з Бабуніцкай сярэдняй школы – гонар сваёй установы адукацыі, удзельнік шматлікіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, у тым ліку па матэматыцы і грамадазнаўстве.
Апошні раз вызначыўся ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі і атрымаў дыплом ІІІ ступені.

 

 

 

У коле талентаў – моладзь Петрыкаўшчыны

Дар’я Ястрэмская і Мікіта Скрупскі ў вытанчаных уборах выканалі класічныя танцы XIX стагоддзя пад музыку камернага аркестра абласной філармоніі. Дзяўчына адзначыла, што неверагодна рада, што ім выпала магчымасць прадставіць наш раён.
– Такую імпрэзу я наведала ўпершыню, таму і хвалявалася, аднак, гэта не перашкодзіла годна выступіць і атрымаць вялікую колькасць толькі станоўчых эмоцый. Безумоўна, калі б у мяне не было такога выдатнага партнёра, у якім я адчувала падтрымку і апору, і харэографа, усё склалася б зусім інакш.
Падрыхтоўкай танцавальнай пары займалася харэограф Анастасія Андрук, гэта яе ўжо трэцяя пастаноўка.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота з архіва школы і gp.by

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о