Менш за тыдзень застаецца да пачатку новага навучальнага года. У многіх сем’ях петрыкаўчан зараз пануе прыемная і клопатная атмасфера падрыхтоўкі да Дня ведаў. З асаблівым хваляваннем чакаюць Першага верасня рабяты, для каго ў гэты святочны дзень ўпершыню прагучыць школьны званок.

Збяром дзяцей  у школу разам!
Напярэдадні Першага верасня павіншаваць будучых першакласнікаў першай гарадской школы прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч.
Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу ўручылі школьныя партфелі з усімі неабходнымі прыладамі рабятам са шматдзетных сем’яў – Дзянісу Аксеніку і Кацярыне Столерс. Госці ўстановы адукацыі пацікавіліся настроем будучых першакласнікаў. Па словах рабят, Дзень ведаў яны чакаюць з вялікім нецярпеннем і ўжо сёння гатовыя сесці за школьныя парты. Вучнямі Дзяніс і Кацярына паабяцалі быць стараннымі і паслухмянымі.

Матулі падзякавалі прадстаўнікам улады за клопат і падтрымку шматдзетных сем’яў, а таксама за падараваную дзецям радасць.
Дэпутаты ў сваю чаргу яшчэ раз павіншавалі гатовых праз некалькі дзён папоўніць шэрагі школьнікаў рабят і іх матуль са знамянальнай падзеяй у іх сем’ях і пачаткам новага этапу ў жыцці, пажадалі выдатнай вучобы і новых сяброў.

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о