Паважаныя работнікі і ветэраны раённай газеты.
Многія гады “Петрыкаўскія навіны” жывуць клопатамі і справамі землякоў. Дзякуючы вашай дзейнасці, мы заўсёды знаходзімся ў курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, рэспубліцы, нашай роднай Петрыкаўшчыне. У цэнтры ўвагі выдання – чалавек працы, эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае жыццё краіны. Выразная грамадзянская пазіцыя, адкрытасць да новага, імкненне дабрацца да самай сутнасці заўсёды заставаліся адметнымі рысамі людзей вашай прафесіі.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, энтузіязму і новых ідэй. Будзьце вернымі сябрамі для многіх пакалененяў чытачоў.
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о