Уваскрэсенне Хрыстова – гэта свята адраджэння, урачыстасці жыцця і любові, якое аб’ядноўвае людзей розных краін і рэлігій. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, іх веры і традыцыям, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і росквіту. Каб у вашых дамах заўсёды панавала любоў, паразуменне і гармонія, а поспехі спадарожнічалі ўсім вашым пачынанням.
Няхай урачыстасць Уваскрэсення Хрыстова стане невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і імкненняў, надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям’і і роднай краіны.

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта 
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў  

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о